Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на-кортавая прамысловасьць. Ткацкіх хвабрык 175, прадзільных 50, суконных каля 20. Апроч таго: ў Беластоку ёсьць некалькі гарбарняў, мылаварных заводаў, пільняў, млыноў і г. д.

Беластоцкія тканіны адзначаюцца сваёю танніною, шмат іх ідзець на тандэтную адзежу. Над шыцьцём гэтае адзежы ў самым Беластоку працуюць больш за 3000 краўцоў, ды на беластоцкім-жа матар‘яле працуюць найбольш і віленскія краўцы. Свае вырабы Беласток вывозіць і далёка за межы Беларусі — найбольш у расейскія месты.

З Беластоку разыходзяцца чыгункі ў 5-х кірунках і некалькі шосаў. Жыхараў у Беластоку каля 100 тыс. чалавек, паміж якіх найбалей (каля ⅔ жыдоў).

Ня менш важныя з прамысловага боку, чымся сам Беласток, яго ваколіцы. У Беластоцкім павеце ёсьць каля дзесятку вялікіх мястэчак з моцна развітаю прамысловасьцю. Важнейшыя з іх: Супрасьль, Заблудаў, Харошча, Гарадок, Ясяноўка, Гонёндз, Кнышын.

У Заблудаве (на паўдня ад Беластоку) кортавая і суконная хвабрыка і 5 вялікіх гарбарняў, 2 паравых млыны і шмат рамясьнікоў — ткачоў.

У Супрасьлі істнуюць суконныя хвабрыкі. Абодва гэтыя мястэчкі між іншым слаўны сваймі старасьвецкімі праваслаунымі манастырамі з багатымі бібліатэкамі, якіх залажылі ў XVI в. Ходкевічы. Былі тут даўней і важныя друкарні, з якіх шмат выйшла тады беларускіх кнігаў. У Супрасьльскім манастыры ў царкве, сьцены размалёваны вельмі цікавымі старымі, з XVI в. рысункамі-фрэскамі. У Харошчы, якая ляжыць над Нарвяй (на захад ад Беластоку) знаходзіцца адна з большых і лепшых суконных хвабрыкаў. Недалёка ад Харошчы ёсьць пакрытая карлаватымі дубамі гара Сьвіткавізна, на якой, як кажа лягенда, за часоў паганскіх, адпраўляліся малітвы богу Сьветавіду. Пад самым Беластокам ляжыць вёска Дайліды, ў якой ёсьць кортавая хвабрыка, бровар і хвабрыка ільняных вырабаў. А ў Гарадку (пры чыгунцы з Беластоку на Воўкавыск) сярод жыхараў шмат ткачоў — рамясьнікоў, што ткуць у сябе ў хаце корты.

У невялікім мястэчку Ясяноўцы (на паўнач ад Беластоку) моцна разьвіта гарбарства. Істнуе каля 30 гарбарняў. Акалічныя сяляне ткуць з воўны дываны.

Гонёндз вялікае мястэчка ў паўночнай часьці павету, пры чыгунцы Беласток—Граева; значная прыстань на р. Бабру, адпраўляе збожжа і лес. На другі бок Бабра ляжыць крэпасьць Асавец, пабудаваная гадоў 30 назад. Далей чыгунка йдзе па Шчучынскаму павету каля 3-х міляў і даходзіць ўрэшце граніцы Нямеччыны ў м. Граеве. Адгэтуль зялезная дарога йдзе проста цераз Лык — на Кёнігсбэрг (Каралевец).

Беластоцкі павет, як ужо казалася, займае вельмі выдатнае палажэньне ў Беларусі. Гэта найбольш прамысловы і найгусьцей заселены спаміж паветаў Беларусі. У ім вельмі многа