Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пшаніцы і жыта. Вельмі многа садзяць бульбы. З гэтага боку асабліва адзначаецца Беластоцкі павет — ён найбольш з усіх беларускіх паветаў садзіць бульбы. Гаспадары маюць добрую, часта заводскую, скаціну, сьвіньняў і коней; па вёсках шмат садоў і вялікія прамысловыя месты ў некаторых мяйсцох займаюцца разводам гароднага насеньня на продаж (напр. у Кляшчэлях).

Шчыльнасьць насяленьня вялікая і ня толькі ў мястох, але і ў вёсках. Ізноў-жа і з боку шчыльнасьці насяленьня Беластоцкі павет займае першае мейсца ў Беларусі. Рэшта краю заселена так сама досіць густа, хаця ўжо значна радзей чымся Беласточчына.

У заходняй частцы краю пры ўтоку Нурца і Бабра перамяшаўшыся з беларусамі жывуць палякі (мазуры), а на паўдні Берасьцейскага павету пінчукі. Надбужанскія беларусы — самая заходняя частка беларускага народу, сумежная з іншымі славянскімі народамі блізкімі па мове і быту да беларусоў — палякамі і ўкраінцамі. Дзеля гэтага ў мове надбужанскіх беларусоў спатыкаюцца польскія і ўкраінскія словы.

З даўных часоў над Бугам жылі дрыгвічы; тут былі імі пазакладаны месты — Берасьце, Драгічын; сумежна з дрыгвічамі жыло літоўскае плямя яцьвезь якое да нашых часоў не дажыло, згінуўшы ў барацьбе з мацнейшымі суседзямі. За надбужанскія гарады даўгі час ішла барацьба паміж Полышчаю, Літвою і Валынскімі ды Галіцкімі (украінскімі) князямі. Некаторы час гэтыя апошнія валадалі краем і ў Драгічыне навет каранаваўся на караля Даніла, князь галіцкі. Пасьля край адыйшоў да Літоўска-Беларускае Дзяржавы.

Пасьля III разьдзелу Польшчы паўночная частка краю — Беласточчына, так сама як і Сакольскі і Аўгустоўскі паветы, былі адыйшлі пад Прусы і былі пад ёю аж да 1808 году. За гэтыя дзесяткі гадоў немцы патрапілі стварыць такі моцны прамысловы цэнтр, як Беласток. Пасьля далучэньня краю да Расеі, Беластоцкая прамысловасьць не пабурылася а разьвівалася і разьвіваецца да нашых часоў.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

Беласток заложаны ў XIV веку, але даўгі час быў нязначнаю вёскаю. Толькі ў XVIII веку, калі тут пасяліўся гэтман Браніцкі з сваім дваром, Беласток пачаў расьці. У хуткім часе ён трапіў пад Прусы і яны тут завялі хвабрычную прамысловасьць. Гэтая прамысловасьць яшчэ больш узрасла, калі ў 30-х гадох мінулага веку была зроблена мытная граніца на мяжы Беларусі з Польшчаю. Шмат хвабрыкантаў пераехала тады з Польшчы ў Беласток разам з сваймі хвабрыкамі. У нашыя часы Беласток самае большае хвабрычнае места Беларусі. У ім больш за 300 хвабрыкаў, на якіх працуе каля 6 тыс. работнікаў; тавараў вырабляецца больш як на 6 міл. руб. Найбольш разьвіта сукон-