Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Сакольскім і Аўгустоўскім паветах, у беларускай мове спатыкаюцца польскія словы. Аднак граніца паміж беларусамі і палякамі тут вельмі рэзкая. Гэтаму памагае і нацыянальная сьвядомасьць, якая сярод тутэйшых беларусоў значна пашырана.


V. Надбужанскі край (Падлясьсе).

Да Надбужанскага Краю мы залічуем паветы Бельскі, Беластоцкі і Берасьцейскі, якія ляжаць над Бугам і яго прытокамі Нарвяй, Нурцом, Бабром і інш. Гэта самы заходні спаміж краёў Беларусі і найбольш разьвіты з прамысловага боку. Ляжыць ён на мяжы з палякамі (ляхамі), дзеля чаго, называецца Падлясьсем.

Край мае выгляд досіць роўны, пахілены на захад і на паўдня ў бок Бугу і Нарві. Берагі р. Нарві і яе прытока р. Бабра маюць ужо зусім нізінны, балотны характар. У Бельскім- жа павеце, на вададзеле Буга і Нарві мяйсцовасьць паднятая, шмат узгоркаў, сярод якіх найвышэйшыя завуцца „Княжымі горамі“ (на ўсход ад Бельска).

Грунты Надбужанскага краю досіць ураджаўныя, асабліва ў Бельскім павеце. Найбольш пашыраны тут суглінкі і супяскі. Толькі ўздоўж р. Бабра, асабліва пры яго ўтоку, ляжаць пяшчаныя грунты. Апроч таго паўднёвая палавіна Берасьцейскага павету мае характар Палесься з беднымі пяшчанымі грунтамі і вялізазнымі балотамі.

Клімат Надбужанскага Краю — цёплы і лагодны з сярэдняй гадавою тэмпэратураю каля +7,5°, цёплай, маласьнежнаю зімою і вільготным летам. Лясы пераважаюць ліставыя, але засталося іх не багата. Толькі на паўдні Берасьцейскага пав. ды каля Беластоку пазаставаліся значныя лясныя прасторы. За тое шмат сенажацяў.

Па занятках жыхараў край распадаеппа на дзьве палавіны. У паўночнай, каля Беластоку, вялізазнае значэньне маюць хвабрычныя промыслы. Каля 15 тысяч жыхараў працуюць на хвабрыках у самым Беластоку і людных вялікіх мястэчках каля яго. Шмат дробных рамясьнікоў працуюць на ўласных варштатах. З поўным правам Беласточчына займае ў Беларусі першае мейсца па разьвіцьцю прамысловасьці. Паўднёвая палова краю носіць ужо больш гаспадарскі характар, хаця і тут трапляюцца прамысловыя мястэчкі і месты.

Па ўсім краю гаспадарка стаіць высака. Значны лік мескага прамысловага беззямельнага насяленьня патрабуе, каб гаспадарка прахарчавала яго, а дзеля таго гаспадару лёгка прадаць і дабро, і бульбу, і малако. Дзякуючы добрай зямлі, ды лагоднаму клімату сеюць тут шмат пшаніцы-азімкі, асабліва ў Бельскім павеце, які ў гэтай справе займае першае мейсца ў Беларусі. У Высокім Літоўскім навет выведзены свае сарты