Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёсьць вялікая сыраварня, у якой вырабляюцца вядомыя навет на Петроградзкім і Варшаўскім рынках „швайцарскія“ сыры. Добра пастаўлена гадоўля скаціны і гародніцтва.

Наваградзкі павет ляжыць найбалей на ўраджайных гляістых грунтох і мае густое насяленьне. Ня гледзячы на малазямельле, сялянства жыве добра. Моцна разьвіта гадоўля коней, якіх гуртаўшчыкі закупляюць на кірмашах і адпраўляюць за граніцу. Скаціну дзяржаць палепшаных пародаў. Шмат садоў і добрыя гароды. Разьвіта ткацтва. Наднёманскія сёлы зарабляюць на сплаве лесу.

„Але ня толькі ураждайнасьцяй адзначаецца Наваградзкая зямля, піша Кіркар, а яшчэ і чаруючым выглядам сваім. Маса рэчак, ручаёў і вазёраў прарэзуюць павет ува ўсіх кірункіх і зьліваюцца ў дзьве галоўныя ракі, у вялічавы Нёман, на паўночным усходзе і — Шчару, на паўдні. Высокія ўзгор‘і, абшырныя лагчыны, ўсюдых багатая расьціннасьць, дубовыя гаі, цёмныя лясы прыхарошуюць Наваградзкую зямлю, увесь час зьмяняюць віды яе і не даюць супачынку вачом. Шмат перажыла гэтая старэйшая славянская зямля, зрошаная патокамі беларускае і літоўскае крыві. Шмат захавалася тут і памятак ад часоў пракаветных.

Харошы і ясны край гэты, з сваймі цікавымі гістарычнымі ўспамінамі, знаходзіцца як-бы на мяжы хмарнага, туманнага, балотнага Надпрыпяцкага Палесься“.

Апошнія словы Кіркора можна аднесьці і да ўсяго Менскага краю. Дале́й за ім на ўсход і паўдня ўсюдых цягнуцца бары і балоты Палесься.

Наваградзкая зямля радзіла і выгадавала Адама Міцкевіча. За гэта ён яе праславіў на ўвесь сьвет, як не праслаўляў ні адзін паэта сваёй Бацькаўшчыны.


IV. Наднеманская краіна (Горадзеншчына).

Да Наднёманскае краіны мы адносім тыя паветы, што ляжаць уздоўж сярэдняга бегу Нёмна і яго прытокаў: Горадзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Горадзенскае губэрні, Лідзкі павет Віленскае губ. і беларускую частку Сувальскае губэрні (Аўгустоўскі павет і часьці іншых).

Краіна гэта мае выгляд лагчыны, на дне якое, пасярод краю, цячэ Нёман. Ад Нёмна і на паўдня і на поўнач мяйсцовасьць робіцца вышэйшаю. На поўначы, у Лідзкім павеце, цягнуцца разарваныя вузкія ланцугі ўзгорьяў, (Лідзкае ўзгор‘е) пераходзячыя на паўначы павету ў значнае Віленскае ўзгор‘е. Яны прымушаюць Нёман рабіць вялікую дугу ад Наваг-