Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мір — даўней вельмі значнае тарговае мястэчка; калісь быў сядзібаю цыганскага старшыні, альбо „караля“. Мірскія цыганы даўней займаліся промысламі, — між іншым ткацтвам і жылі на мейсцы. Пасьля сьмерці свайго апошняга караля яны пацягнуліся па сьвеце. У Міры ёсьць вельмі цікавыя руіны вялізазнага замку, пабудаванага ў XVI веку. Тут была рэзыдэнцыя Караля Радзівіла, вядомага пад прозьвішчам „Пане Коханку“. У Міры каля 3 тыс. жыхараў, бываюць конскія ярмаркі два разы на год.

Возера Сьвіцязь уночы.

Гарадзе́я — або Замір‘е, станцыя чыгункі, першая ў Беларусі па вялічыні вывазу збожжа. Ляжыць у вельмі ўраджайнай мяйсцовасьці. Пры станцыі вырасла мястэчка. У суседнім двары