Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разьдзяленьне Беларусі на губэрні было штучным і дзеля гэтага мы далей аб губэрнях гаварыць ня будзем. Мы будзем апiсаваць толькі асобныя паветы, групіруючы іх, як таго будзе вымагаць іхняя прырода і іншыя адзнакі.



Прырода Беларусі.

Паверхня. Тры віды беларускіх мясцовасьцяў.

На сьвеце ёсьць многа высокіх гор, якiх вярхі хаваюцца ў хмарах. Гэныя горы бываюць увышкi па некалькі вёрстаў. На Беларусі такіх вялікіх гор няма. Найвышэйшая гара на Беларусі — Лысая Гара (5 мiль на поўнач ад Менску) мае ўсяго вышыні 160 сажняў, значыць толькі ⅓ вярсты.

На паўдня ад Беларусі, на Украіне ляжаць стэпы. Тамака, як выйдзеш у поле, дык, бывае, нідзе дрэўца не пабачыш, як вокам глянуць — усё толькі поле ды поле. Таксама не пабачыш і ўзгорка такога, якiх у нас на Беларусі ўсюдых хапае. Роўнае, як стол, поле ідзе ў даль, аж пакуль ня зьліваецца з небам аж да самага гарызонту. І толькі дзе-ня-дзе трапляюцца глыбокія равы-яры, якія папракопавала вада, што зьбіралася з усяго вялікага поля. Равы гэныя бываюць вельмi глыбокiя i вялiзнае шырыні. Яны бягуць да рэчкі, якая так сама плыве па шырокай даліне паміж дзьвëх высокiх сьценаў, на ве́рсе якіх поле. Калі глянуць з нiзу ад рэчкі на гэныя сьцены-берагі — здаецца, што гэта такiя самыя горы, як і ў нас (бо часамі вышыня іх бывае так тама па сотні і балей сажняў). Але гэтак здаецца толькі зьнiзу. Калі ўзыйсьці на такую гару — мы пабачым з усіх бакоў сябе роўнае поле.

Яшчэ мы ведаем, што ў стэпу ляжыць тоўсты пласт чорнае зямлi па аршыну дый больш таўшчыні, што на гэным чарназëме надта дабра збожжа родзіць.

Вось-жа, калі мы глянем па Беларусі, дык мы такіх стэпоў нідзе ня знойдзем. Яны ляжаць як раз за нашай мяжою, за р. Дзясною. А на наш бок Дзясны праўдзівых стэпоў ужо няма. Есьць толькі лесастопы. Яны ляжаць найбольш у Чарнігаўшчыне і па суседзтву з ёю. Неклiсь тут таксама ляжалі стэпы, але пасьля пакрысе сталі зьяўляцца маленькія гаi лiсьцястых дрэў, з гаёў вырасталі лясы і на мейсцу стэпу зробіўся лес. Вiльгацi тут было і так больш чымся ў стэпу (бо далей на поўнач), а як пайшлі лясы, дык яшчэ балей яе стала. Вада павыкопавала шмат новых яроў, і павымывала з чарназëму шмат яго сытных для расьцінаў частак.

Цяпер лясоў тых ужо мала асталося, але ўсё ж нi там, то там выгляне зялёны таёк з старымі дубамі, яварамі, ляшчынаю