Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ложаны — нямаведама, але ўжо ў XI веку ён істнаваў і меў відаць важнае значэньне, як гандлёвы пункт. Менск ляжыць ля р. Сьвіслачы — цяпер невялікай і плыткой ракі, якая пачынаецца за 4 мілі ад Менску. Даўней Сьвіслач была куды большаю і глыбейшаю. Ня толькі па ёй, але і па яе прытоках, вышэй Менску, хадзілі вялікія чаўны з сольлю, з дабром, з усякімі заморскімі таварамі. Недалёка ад Менску пачынаюцца прытокі Вяльлі. Вось-жа ў Менску сустракаліся тавары з захаду, што плылі Вяльлёю — з усходнімі і паўднёвымі таварамі, прывезенымі па Сьвіслачы, Бярэзіне і Дняпру. У Менску гэтымі таварамі мяняліся — ад чаго і самы назоў места.

Менск. Агульны від.

Менск быў упярод пад уладаю Полацку, а пасьля, разам з гэтым апошнім, увайшоў у склад Літвы. Пад Літвою, а пасьля пад Польшчаю Менск быў увесь час галоўным горадам Менскага ваяводзтва, калі-ж Беларусь адыйшла пад Расею, Менск быў зроблены губэрнскім местам.

У Менску, пры яго тысячагадовай гісторыі, засталося мала памятак старасьветчыны. У цэнтры места, каля нізкога Рынку, ля р. Сьвіслачы быў даўней Менскі замак. Цяпер ад яго пазаставаліся толькі валы, на якіх цесна забудаваліся бяднейшыя кварталы Менску. Каля замку, з паўночнага боку, цячэ рэчка Няміга. Цяпер гэта невялічкая ручаінка, хаця ў часе паводак яна выступае з сваіх берагоў і залівае значную частку места, прыпамінаючы старадаўныя часы, калі была яна шырокаю і многаводнаю. Ля Нямігі стаіць старэйшая Менская царква Пётры і Паўла, („Жоўтая царква“) пераробленая расейцамі ў „Кацярынінскую“. Пабудавана яна ў XVII веку беларускім ба-