Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пароды сьвіньняў і кароваў. Сеюць шмат травы, а на пяшчаных грунтох сеюць усюдых лубін; акуратна гнояць зямлю, добра яе вырабляюць плугам, а часамі і спранжыноўкай. Асабліва добра гаспадараць двары.

Клімат Менскага ўзгор‘я досіць мяккі і цёплы. Праўда, акуратных досьледаў аб клімаце няма, бо ўва усёй краіне няма добрае мэтэорологічнае станцыі.

Трэба лічыць, што сярэдняя гадавая тэмпэратура Менску — каля + , студнёвая каля -, ліпнёвая + 18. Зіма тут ужо бывае заўсёды з сьнегам; рэдка калі, ў адлігу, сярод зімы гіне сьнег. Ападаў бывае каля 500 міллім. Паветра звычайна тут сушэйшае, чымся ў Віленшчыне і неба часьцей бывае яснае.

Лясоў у Менскім краю засталося ўжо мала. Спатыкаецца шмат такіх мясцоў, асабліва ў Наваградзкім і Слуцкім паветах, дзе зусім няма лесу, на дровы навет, і насяленьне пакрысе пачынае апаліваць хаты торфам. Найбольш лесу засталося на паўдні Слуцкага і Наваградзкага паветаў, — якія трэба было б залічыць да Палесься... Апроч гэтага лясы захаваліся яшчэ на поўначы Наваградзкага пав., на ўсход ад Менску і на паўдні Менскага пав. уздоўж верхняга Нёмна. Лясы тут найбольш маюць у сабе елкі і хвоі. Але дамешуецца ўжо вельмі многа ліставога дрэва: дубоў, асіны, бярозы, грабу, арэшніку і інш. У Менскім павеце лясныя заробкі кормяць шмат людзей.

Менскі край заселены густа. Па шчыльнасьці засяленьня ён займае адно з першых мяйсцоў у Беларусі. Гэтак ёсьць дзякуючы добрым грунтом, а так сама большай бязпечнасьці гэтага краю ад нападаў чужынцоў і яго цэнтральнаму палажэньню ў Беларусі. Вясковае насяленьне, апроч гаспадаркі, займаецца часта хатнімі рамёсламі. Асабліва разьвіта ткацтва, хаця за апошнія часы яно пачынае падаць, бо народ усё больш і больш прызвычаюецца да танное крамніны і саматканы носіць найбольш пры рабоце.

Хвабрычная прамысловасьць краю разьвіта слаба. Толькі Менск пакрысе робіцца вялікім хвабрычным местам. У ім каля сотні хвабрыкаў і больш за 2000 работнікаў. У іншых мястох і мястэчках вялікіх хвабрыкаў няма, але па дварох вельмі многа бравароў ва ўсіх трох паветах, асабліва ў Слуцкім. У Менскім павеце ёсьць некалькі пільняў.

У Менскім краю вадзяных шляхоў блізка што няма. Толькі Нёман даходзіць тут значнай шырыні і па ім тут ужо пачынаецца судаходзтва. Край перасечаны дробнымі рэчкамі з камяністым найбольш дном і цякучымі ў глыбокіх і шырокіх далінах. Чыгункамі багаты Менскі павет; у Слуцкім-жа да апошняга часу чыгункі можна лічыць што і ня было (праходзіла па глухой мяйсцовасьці на самым краю павета); затое цераз усю Случчыну йшла шоса.

Важнейшыя мяйсцовасьці: Менск — цяперашні палітычны цэнтр Беларусі, яе сталіца, — вельмі старое места. Калі ён за-