Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кага і Наваградзкага паветаў зьяўляюцца ўжо пераходам да палескае нізіны, а некаторыя мяйсцовасьці ў Слуцкім павеце (на паўдні) маюць навет зусім палескі выгляд. Дый наагул у Случчыне ўзьгор‘е ўжо шмат ніжэйшае і мяйсцовасьць пакрысе пераходзіць у раўніну. Так сама ўздоўж Нёмна, на яго правым беразе цягнуцца досіць шырокія пяшчаныя раўніны.

Гаспадар з Меншчыны.

Што да грунтоў, то на версе ўзгор‘яў заляглі найбольш суглінкі і супяскі, на адхонаватых-жа спадах узгор‘яў ляжаць цяжкія, але ўраджайныя гляістыя грунты. Слуцкія і Наваградзкія грунты вядомы па усёй Беларусі са сваёй ураджайнасьці. Тут гаспадары сеюць шмат пшаніцы — азімкі і яна добра родзе...

Гаспадарка наагул стаіць тут досіць добра і гаспадары найбольш заможныя. У Наваградзкім павеце разьвіта гадоўля коней цяжкіх найбольш пародаў; усюдых дзяржаць найлепшыя