Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вільняю. На гэтэй гары стаяў даўней Замак, пабудаваны Гедымінам. Руіны яго відаць дагэтуль.

За мілю ад Вільні, ў сасновым бары, на правым беразе Вяльлі, параскіданы 33 каплічкі з абразамі прадстаўляючымі цярпеньні Хрыстовыя. Гэта Кальварыя. Пачынаючы з мая, сюды ўсё лета йдуць і йдуць тысячы багамольцаў. Пабудавана Кальварыя яшче ў XVI веку. Яшчэ дзьве вярсты далей за Кальварыяй, ля Вяльлі, відаць на высокай гары надзвычайна харошая мяйсцовасць Вэркі, сюды прыяжджаюць Віленцы ўлетку аддых-

Скульптура ў касьцеле Сьв. Пётры і Паўла, на Антокалі.