Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па гандлю гатовай адзежаю, футрамі, вобуем Вільня займае вельмі віднае мейсца на ўсім усходзе Эўропы. Апроч таго Вільня зьяўляецца галоўным гандлёвым цэнтрам Беларусі і для іншых тавараў. Тут зьмяшчаюцца найбольшыя гандлёвыя фірмы, ёсьць склады тавараў, адгэтуль тавары разыходзяцца ня толькі па ўсёй Беларусі і Літве, але навет і далей, за іх межамі.

Ваколіцы Вільні надта харошыя. Ад самага места ўва ўсе бакі расьцягнуліся прадмесьці аж да лясоў, што абкружуюць з усіх бакоў Вільню. Ужо і сярод лесу вырастаюць вуліцы, кварталы і цэлыя новыя прадмесьці.

Адно з важнейшых і старэйшых прадмесьцаў Антокаль, якое цягнецца на 6 вёрст, уздоўж левага берагу Вяльлі. Тут ёсць так сама некалькі цікавых старых будынкаў; асабліва варт увагі, па сваёй скульптуры, касьцёл Сьв. Пётры і Паўла.

Касьцёл Сьв. Пётры і Паўла, на Антокалі.

З гораў, што акружуюць Вільню, аткрываюцца надзвычайна харошыя віды на места Вільню і на ўсю ваколіцу. Асабліва часта публіка бывае на Замкавай гары, што высіцца над самаю