Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуць сярод прыроды. Паміж Вэркамі і Вільняю ходзяць параходы.[1]

З іншых харошых ваколіцаў Вільні трэба ўспомніць аб Панарскіх горах, Закрэце (лес пад Вільняю), Паплавах (на ўсход ад Вільні, ля Вялейкі). Мала хіба ёсьць мест, каторыя-бы мелі такія харошыя ваколіцы, як Вільня.

Новая Вялейка пад Вільняю, дзе расходзяцца чыгункі на Менск і Дзьвінск, у харошай мяйсцовасьці ля р. Вялейкі. Досіць значнае (больш за 5 тыс. насяленьня) прамысловае мястэчка. Шмат хвабрыкаў: напр. хвабрыка косаў, анталяжаў і інш. Каля Н-Вялейкі ёсьць вялікая бальніца для хворых змысламі (варыятаў). На заход ад Вільні, пры ст. Ляндварове, ёсьць хвабрыка тэлеграфнага дроту.

Ваколіцы Вільні.

Недалёка ад Вільні, пры Ашмянскім гасцінцы, ляжыць Барэйкоўшчына, невялічкі фаліварак, дзе жыў апошнія гады жыцьця адзін з беларускіх паэтаў - Сыракомля (Л. Кондратовіч), пісаўшы пабеларуску і папольску. Далей на паўдня, над р. Марачанкаю, ляжыць двор Паўлаў. Канонік Бжастоўскі, да якага належыў гэты двор, у 1769 гаду аслабаніў усіх сваіх падданых, аддаў ім зямлю і ўстанавіў у Паўлаве маленькую рэспубліку, у якой сам стаўся звычайным грамадзянінам. Але ўдзячныя грамадзяне абралі аго за прэзыдэнта. Сэйм зацьвердзіў ста-

  1. У Вэрках між іншым ёсьць паперня Шварца.