Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колькасьць насяле́ньня і яго шчыльнасьць.

Шмат зямлi ёсьць у Беларусі, ды рэдка народ у ëй жыве. На ўсім прасторы Беларусі жыве ўсяго каля 16 міліёнаў чалавек. Большая часьць зямлі ў нас ляжыць пад бесканечнымі лясамі, пад дзікім балотам. Ворнай зямлі ў нас ня шмат, дый на тэй, якая ёсьць, наш народ гаспадарыць блага, бо ляпей ня умее. Дык нашая зямля ледзь-ледзь пракормлявае гэтых 16 міліёнаў чалавек.

У Нямеччыне на гэткім самым прасторы жыло-б міліёнаў 45 народу, а ў іншых старонках (напр. у Бэльгii) шмат балей.

Дзеля гэтага па колькасьці насяленьня эўропэйскія гаспадарствы ўжо ня ў 1 ½ разы большыя за Беларусь, а ў 3, у 4 разы. Нямеччына мае 65 міліёнаў народу, каля гэтага мае i Англія і Аўстрыя. Меней маюць Італія, Францыя, Украіна, але ўсё-ж шмат балей чымся Беларусь. У Польшчы, Гішпаніі народу будзе блізка што толькі, колькі і ў Беларусі, а рэшта гаспадарстваў маюць насяленьня шмат меней, чымся ёсьць у Беларусі. Гэткія культурныя старонкі, як Швайцарыя, Фінляндыя, Данія маюць усяго па 3 міліёны, а ў Грэцыі і па 2 мiлiёны жыхароў.

За тое з боку гушчыні пасяленьня Беларусь стаiць бяз мална ў самым канцы ўсіх Эўропэйскіх гаспадарстваў. У Беларусі на 1 квадратнай вярсьце — кругом бяручы, жыве ўсяго толькі 50 чалавек. Радзей, як у Беларусі, народ жыве яшчэ вось у якіх старонках — у Грэцыі, Гішпаніі, Турцыі, Маскоўшчыне, Швэдзii i Фінляндыі. У Фінляндыі на 1 кв. вярсьце жывець толькі 10 чалавек. Тым часам старонка гэтая вельмi культурная, дый людзі там багата жывуць.

Сусе́дзі Беларусі.

З захаду Беларусь мяжуецца з Польшчаю, Літвою і Латвіяй.

Даўжыня мяжы з Польшчаю каля 250 вëр., Літвой 400 вëр. Латвіяй 200 вёрст.

На паўдня ад Беларусі ляжыць Украіна. Мяжа з ёю мае даўжыні каля 1000 вёрстаў.

З усходу і поўначы Беларусь аблягае Маскоўшчына. Мяжа з ёю мае даўжыні каля 900 вёрстаў.

Беларусь яшчэ не разьмяжавалася акуратна з сваймi суседзямі. Дзеля гэтага, кажучы аб межах Беларусі, мы разумеем тыя межы, у якіх, як усе згаджаюцца, жыве беларускі народ. Быць можа, што пры ўстанаўленьні межаў які невялічкі лапік беларускае зямлі дастанецца якому суседу, альбо наадварот — дзеля таго, каб межы крыху выпрасталіся. Дык межы Беларусі могуць яшчэ зьмяніцца. Цяпер мы даём апісаньне тых толькі межаў, якія аддзяляюць народ Беларускі ад яго суседзяў.