Старонка:Географія Беларусі.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вільготны клімат, які у канцы запанаваў у Беларусі і пануе да цяперашняга часу, дазволіў пашырыцца у нас заходне - эўропэйскай расьліннасьці; яна пакрыла ўсю блізка Беларусь сучаснымі мяшанымі лясамі.

Такім чынам расьліннасьць Беларусі разьвівалася пад рознымі ўплывамі ўсходу і захаду, поўначы і паўдня; яна і складаецца з расьлінаў, якія прывандравалі да нас з розных бакоў. Межы пашырэньня паасобных расьлінаў (рыс. 43) залежаць найбольш ад клімату і з свайго боку характарызуюць клімат краю.

Рыс. 43. Межы пашырэньня важнейшых расьлінаў, праходзячыя праз Беларусь.

З расьлінаў поўначы і ўсходу, якіх пашырэньне канчаецца ў Беларусі апрача вышэйўспомненых полярных расьлінаў (Linnаеа ды інш.) трэба перад усім сказаць аб елцы (Аbiеs ех сеlsа), гэтак жычайным дрэве ў паўночнай і Цэнтральнай Беларусі; яна паходзіць з ўсходу, а складае ў нас, у паўночнай Беларусі, вялізарныя лясы. Ў паўднёвай Беларусі яе робіцца што раз, то менш (тут не бяз прычыны і пяшчаныя грунты паўднёвае Беларусі), ў Палесьсі яна спатыкаецца толькі астраўкамі і ўрэшце саўсім прападае ў паўднёвым Палесьсі ды Лесастэпе. Далей на паўдня, у Украіне, яе ужо саўсім няма. Там для яе замала вільгаці.

Мягкі, вільготны клімат Беларусі, асабліва паўднёва - заходняе, дазволяе расьці тут і не вымярзаць некаторым расьлінам, якія далей на поўночны ўсход расьці ня могуць. Так дрэва граб Carpinus bеtulus) спатыкаецца ўва ўсёй паўднёва - заходняй Беларусі аж да Вільні, Менску і Гомеля; даўней відаць