Старонка:Географія Беларусі.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 25. ПАХОДЖАНЬНЕ РАСЬЛІННАСЬЦІ ДЫ МЕЖЫ ПАШЫРЭНЬНЯ РАСЬЛІНАЎ У БЕЛАРУСІ

У мінуўшчыне клімат Беларусі некалькі разоў зьмяняўся; разам з ім зьмянялася і расьліннасьць; сьляды даўнейшае расьліннасьці мы можам і цяпер аглядаць у скамянелым відзе, а навет часамі і ў відзе жывых прадстаўнlкоў. Ад перадлядавіковых часоў да нашых дзён засталася ў нас мусіць толькі адна Азалея, або турэцкі багун (Аzаlеа роntіса). Гэтая досіць высокая расьліна з вялікімі ды прыгожымі чырванавата — жоўтымі махнючымі кветкамі належыць да вялікіх рэдкасьцей. Перахавалася яна на імшарах у паўднёвым Палесьсі і больш нідзе яе ў Эўропе няма; а можна знайсьці азалею яшчэ толькі ў горах Каўказу ды Малое Азіі.

Найбольш памятак даўнейшае расьліннасьці ў Беларусі засталося ад лядавіковае эпохі. Разам з лядавіком у тыя часы надыходзіў полярны клімат і полярная расьліннасьць, якая йшла перад лядавіком, замяняючы сабою гінучую ад лядавога холаду расьліннасьць папярэдняе эпохі. Полярная-ж расьліннасьць панавала у Беларусі і першыя часы пасьля лядавікоў, навет тады, калі клімат зрабіўся і цяплейшым, і сухім, бо іншае яшчэ ня было. Але пазьней у Беларусь прыйшла з краёў, якія ня былі занятыя лядавіком, расьліннасьць больш дапасаваная да панаваўшага ўжо тады мернага клімату і саўсім блізка выціснула полярную расьліннасьць; толькі слабыя рэшткі яе перахаваліся да нашага часу, найбольш у імховых балотах, якія давалі ей варункі істнаваньня, падобныя да радзімае тундры. Да такіх полярных расьлінаў належаць: а) прыгожая расьлінка, носячая імя вялікага швэдзкага ботаніка — Linnае аbоrеаlis (рыс. 42); спатыкаецца яна толькі ў паўночнай Беларусі і на паўдня ад лініі Віцебск — Ельня — не расьце; b) два віды нізенькіх бярозак Веtulа nаnа і Веtulа humilis; с) Drуаs осtореtаlа, Роlуgоnum vіvіраrum, некалькі відаў полярных вербаў (Sаliх lароniса) ды інш.

Пасьля лядавіковага пэрыоду яшчэ некалькі разоў зьмяняліся і клімат, і расьліннасьць Беларускага прастору. Некаторыя лічаць, што пасьля

Рыс. 42 Ліннэя(Linnеа bоrеаlis).

тундраў значная частка Беларусі пакрылася шыльнікавымі лясамі, якія прыйшлі да нас з Сыбіру і ў значнай меры складаліся з лістаўніцы (мадрыны Lаtiх еurораеа). У нашыя часы лістаўніца ў Беларусі спатыкаецца вельмі рэдка. Ў часы сухога контынэнтальнага клімату, які надыйшоў пасьля ў Беларусь, з паўдня, з краёў, куды не дайшоў лядавік, з украінскага Падольля, ды з Вэнгрыі (цераз Карпацкія даліны) прыходзяць у Беларусь шмат матыльковых, губацьветных ды інш. расьлінаў.