Старонка:Географія Беларусі.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клімат наш быў яшчэ цяплейшы, бо граб рос аж у паўночнай Смаленшчыне. Ў балоце з якога выцякае Дняпро, знойдзена насеньне граба. Сьліва (runus cоmmunis) спатыкаецца ўва ўсёй Беларусі апрача паўночных узьмежкаў; далей жа на поўнач яе няма. Ў паўночна - ўсходняй Беларусі вымярзае ўжо і хмызьняк цёран (Рrunus sрinosa). Таксама далей на поўнач і ўсход ад Беларусі няйдуць гэткія расьліны, паходзячыя з захаду: Топаль белы (Рорulus аlbа), ясакар (Рорulus пigrа), чарэшня (Рrunus аvium), барвінак (Vinca), чамярычнік (Неllеbоius), Lilоrеllа, Нуdrillа ды інш., і паходзячыя з паўдня: вербена (Vеrbепа), Аnthеriсum, Соlсhium ды інш. Гэтых расьлінаў у Маскоўшчыне ўжо няма. Паразіт вамела (Viscum album, рыс. 44), які расьце на галлі дрэваў, творачы як-бы зялёнае памяло, добра значнае на ліставыхх дрэвах пасьля ападу лісьця гэтак сама ўжо ня выжывае ў паўночна-ўсходняй Беларусі і далей Менску ў гэты бок ня йдзе. Ў канцы ў паўднёвай Беларусі, ў Палесьсі, расьце ракітнік (Суiibiflоrus), а на самым захадзе Беларусі ў лясох пачынае спатыкацца ўсё больш прадстаўнікоў флёры заходне - эўропэйскіх мяшаных лясоў. Знах одзім мы тут напр. Ціс (Taxus bассаtа), блюшч (Неdеrа helix), а у Белавежскай Пушчы спатыкаецца, хаця й вельмі рэдка піхта (Аbiеs ресtinаtа). Вельмі цікава адзначыць, што ўсходняя граніца бука (Fаgus silvаtiса), дрэва, вельмі

Рыс. 44. Расьліна-паразіт вамела (Visсum аlbum)

характэрнага для заходніх мяшаных лясоў, адпавядае якраз заходняй мяжы Беларусі і гэтым даводзіць, што этнографічная мяжа Беларусі мае тут пад сабою і пэўныя прыродныя асновы. Аб пашыраных цяпер у Беларусі культурных расьлінах будзе гаварыцца ніжэй. Тут толькі ўспомнім аб пробах аккліматызацыі некаторых культурных расьлінаў. Рабіліся, прыкладам, дасьледы аккліматызацыі шаўковага дрэва - морвы (Моrus), лісьцем якога жывяцца шаўковыя чарвякі, - ў Лепельскім павеце, значыць па паўночы Беларусі. Ў гэтага дрэва ў нашым клімаце часамі мерзнуць вярхі і яно не расьце. Але ў дв. Іванску, каля Чашнікаў (Лепельскі пав.), жыло да апошняга часу каля 10 дрэваў морвы, якія мелі па 40 гадоў; гадавалі тут навет шаўковых чарвякоў і мелі ад іх ужо каноны, якія між іншым былі на выстаўцы ў Віцебску. Культура морвы даючы магчымасьць разьвіцца гэткай даходнай галіне гаспадаркі, як шоўкаводзтва заслужуе на ўсякую ўвагу. Ў Парэччы, Пінскага пав., гэтак сама разводзяць паўднёвую расьліну Diрsасus Fuilоnum, патрэбную для вырабу сукна (варсаваньня). Гэтыя цікавыя дасьледы паказуюць, што пры пэўных высілках клімат Беларусі дазваляе істнаваць апрача ўсіх цяперашніх дзіка растучых і культурных расьлінаў яшчэ шмат якім іншым, а між імі й вёльмі важным для гаспадаркі.