Старонка:Географія Беларусі.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паветра, сфагнум (рыс. 41) гэтак сама моцна выпаруе яе, і затым сфагнавае балота звычайна пакрысг абсыхае; тады на ім зьяўляецца цэлы рад расьлінаў, ствараючых характэрнае згуртаваньне.

Растуць тут найчасьцей: багун (Lеdum раlustrе), з дурманячым моцным пахам, загардушка (Drоsеrа), з мясістымі лісткамі, якімі яна ловіць кузурак, ды ягаднікі - буякі (Vассinium uligiпоsum), брусьніцы, журавіны; зьбіраючы ягады гэтых расьлінаў чалавек заходзіць часамі у самую глыбіню сфагнавага балота. А над гэтымі ўсімі дробнымі расьлінамі падыймаюцца нізенькія старыя хвойкі, паабрастаўшыя лішайнікамі, карлаватыя бярозы й вербы; сярод апошніх здараюцца рэдкія віды, паходзячыя з поўначы.

Ў травяных балотах растуць расьліны, ў складзе якіх ёсьць шмат крамяня - асокі , сітнікі, чароты, хвашчы і г. д. Калі балота асабліва мокрае - на ім растуць грубыя вадзяныя і балотныя расьліны.

Калі-ж з такога балота вада сойдзе і яно пачне падсыхаць, грубыя балотныя травы пакрысе счазаюць; іх мейсца займае расьліннасыдь балотных сенажацяў. Растуць тут тады асокі (Саrех), балотныя хвашчы (Еquisеtum), бабоўнік (Меnуапthеs), латацень (Саlthа) і маса курасьлепу (Rаnunсulus). Расьцець тут і мох, але ўжо не сфагнум, а гіпнум (Нурnum); ім звычайна абрастаюць купіны, якіх у гэтых балотах спатыкаецца вельмі шмат. Зьверху травяное балота зарастае хмызьнякамі - лазою, алешнікам ды нізкімі бярозкамі.

Травяныя балоты такога тыпу легка перарабляюцца ў культурныя сенажаці. Для гэтага цярэбяць лазу і абсушуюць балота канавамі; хутка ужо пасьля гэтае мэліорацыі характар расьліннасыді пачынае зьмяняцца. Тыповыя балотныя травы, як прыкл. бабоўнік - прападаюць, зьмяншаецца лік асокаў, а за тое павялічуецца % салодкіх траваў, якія скаціна ахвотна есьць. З дальнейшим асушэньнем пачынаюць зьяўляцца ў большым ліку матыльковыя расьліны, ад якіх сена робіцца значна больш пажыўным. Матыльковыя любяць ужо сухі дый добра праветраны грунт.

Травяное балота часта на нашых вачох перарабляецца ў багатую сухую сенажаць дзякуючы працы і ўмеласьці чалавека, дзякуючы асушэньню. Ёсьць, аднак, у нас досіць сухіх сенажацяў, якія паабсыхалі бяз помачы чалавека, або навет ніколі ня былі балотамі; апошняга тыпу сенажаці, апроч пазарастаўшых травою палёў, знах одзяцца яшчэ ў далінах рэк; яны заліваюцца што год на нейкі час разводзьдзямі, якія прыносяць на іх змытыя з палёў багатыя гляістыя наносы, натуральна ўгнойваючы зямлю. З гэтае прычыны такія сенажаці, як іх называюць, паплавы вызначаюцца сваёю ўраджайнасьцяю. На іх старавечны жыхар Беларусі, які толькі што браўся за земляробства, зьвярнуў сваю асаблівую ўвагу. Багатая расьліннасьць паплаваў давала яму магчымасьць запасаць сена для скаціны, а ўраджайны іхні грунт вельмі надаваўся для засеву ярыны. Затым-жа сушэйшыя паплавы чалавек абярнуў у полі ды гароды. З узростам насяленьня, ведама, паплаваў стала помала і земляроб пайшоў сячы, паліць, карчаваць ляды, каб адваяваць ад лесу мейсца для палёў. У паўднёвай-жа Беларусі апроч паплаваў ужо ў самыя даўнейшыя часы земляробства разьвівалася на палянах, або "палёх ", кавалках і астравох стэпу, закінутых сярод лясоў.