Старонка:Географія Беларусі.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 40. Чароты ў Зарэччы.

Далёй у глыбіню вазёраў і рэк ідуць чароты (Phragmites) рагозы пухоўкі (Турhа), сітнікі (Junсus, Sсirрus) дый інш. расьліны з высокімі цыліндрычнымі сьцёбламі, частка якіх схавана пад вадою (рыс. 40). Спатыкаюцца гэтыя расьліны і ля берагоў, і на мялчэйшых мяйсцох пасярэдзіне вазёр і рэк, займаючы часта значныя прасторы, асабліва ў мелкіх палескіх вазёрах. Псбач з імі на крыху ўжо глыбейшых мяйсцох паверхня вады пакрыта шырокімі плаваючымі лісьцямі ды прыгожымі кветкамі вадзяных лялеяў (Nуmрhаеа аlbа), гарлачыкаў (Nuрhаr), гэтак у нас усюдых звычайных і кожнаму вядомых; тут-жа мы спаткаем разака (Strаtіоtis), стрэла лістніка (Sаgittaria) и ды інш. На яшчэ большай глыбіні жывуць такія расьліны, як вадніца (рдест Potamogeton), што падыймаюць, на паверхню вады толькі свае кветкі, а карэньнем усё-ж прымацаваныя да глыбокага дна. Тут часамі можна ў нас спаткаць, асабліва ў глухіх закутках Палесься, шмат рэдкіх расьлінаў, прыкл. Аldrоvаndа vеsiсulоsа, Sаlviniа nаtаns, успамінаная вышэй Lоbеliа Dоrthmаni, якая прыхарошуе воды Сьвітазі, ды цікавая расьліна вадзяныя арэхі (Тrара паtаns); яе плады зьбіраюць і ядуць.

Паміж усіх гэтых вышэйшых расьлінаў расьце бязьмеры шмат ніцявідных водарасьляў, якія, сплятаючыся між сабою ды з некаторымі іншымі расьлінамі, твораць г. зв. твань; сьцёблы і карані вадзяных расьлінаў пакрытыя часта діатомавымі

Рыс. 41. Мох Сфагнум, або тарфяны (Sрhаgпum).

водарасьлямі, і праз гэта выглядаюць саўсім бурымі.

Расьліннасьць балотаў інакшая ў сфагнавых балотах, а йнакшая ў травяных. Прагавіта паглынаючы ваду з грунту і