Старонка:Географія Беларусі.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старадаўняга лесу ўва ўсім яго дзіўным х арастве. Высокімі, на некалькі сажняў зваламі пакрываюць зямлю спарах нелыя гніючыя пні старых дрэваў, якіх павыварачавала бура. Іхняе карэньне тарчыць уверх, а пад вывярнутым дрэвамглыбокі дол, наліты вадою, якая зарастае балотнымі травамі. Над гэтымі балотнымі ламамі ўздымаюцца стромкімі высокімі пнямі вeкaвыя хвойкі ды елкі, дубы, ліпы і асіны. Ўсе яны пнуцца ўверх, да сонца, бо ўнізе вечная цемра, і іхняе гальлё пачынаецца толькі высака над зямлёю. Навет там, дзе вывяртняў няма, ўвесь грунт пакрыты сухім леташнім лісьцем, шыльнікам і парах ном, якое у начы сьвеціцца таемным сіняватым сьвятлом. Усюдых пануе мёртвая ціша; хіба ў гальлі зашуміць паважным шумам вёцер". Дрэвы ў Пушчы і сапраўды растуць нязвычайна проста. Навет ліпы, што гэтак шырака і паважна разрастаюцца у нашых садох, ды звычайна выкручаныя дубы у пушчы выцягуюцца ў гонкія высокія дрэвы.

Белавежская пушча да апошніх часоў досіць добра перахавалася. Нельга таго сказаць аб іншых нашых пушчах. Звычайна гэта вялізарныя лясныя прасторы, але npaўдзівaгa старога лесу ўжо мала. Большая-ж частка пушчы гэтэк зрэджана і прачышчана, што прыпамінае сабою барджэй пасеку.

Пасьля Белавежскае - найбольшай па прастору ёсьць Налібоцкая пyшчa, якая раскінулася на правым беразе верхняга Нёмана ў вадазборніку Бярэзані. Ў гэтай пушчы мяйсцаімі пазаставаліся кавалкі вельмі старога мяшанага лесу, акружаныя балотамі, дзеля чаго да іх трудна даступіцца. Найбольш аднак у пушчы х ваёвых бароў. Цягнецца яна ў шыркі вёрст на 40.

Горадзенская і - Аўгустоўская пушчы ляжаць на поўнач ад Горадні: першая па правым, другая на левым беразе Hёмнa. Kaля Вільні. на паўдня ад яе, ляжыць Рудніцкая пушча, ў якой калісь мелі звычай паляваць вялікія князі літоўскія. Пры вусьці Шчары ляжыць Ліпічанская пушча. Вялізарны лясны прастор на ўсход ад Бярэзіны, што цягнецца аж пад Магілёў – называюць Любашанскаю пушчаю. На ўсходзе Беларусі - ёсьць значная Акуліцкая пушча ў заходняй часьці Бранскага павету; і яё, на ўсход ад Дзясны, ляжаць вялізарныя Бранскія лясы. - Ў канцы нязьмераныя лясныя прасторы твораць Бельскае Палесьсе дый палескія краіны над Прыпяцяю і Бярэзінаю.

Вадзяная расьліннасьць у нас залежыць найбольш ад глыбіні вады ды скорасьці яе цячэньня. Найбольш багатую расьліннасьць маюць нашыя стаячыя воды, вазёры. Ў вазёрах, якіх глыбіня памалу павялічуецца ад берагоў да сярэдзіны, можна заўважыць некалькі концэнтрычных паясоў расьліннасьці. Пры самым беразе ды на саўсім мелкіх мяйсцох, цесна пасплятаўшыся карэньнямі ў адну вялізную дзярніну, расьце аер (Ассrus), сечаным лісьцем якога у вёсках пасыпаюць падлогі. Побач з ім спатыкаецца сітнік (Junсus), касачы (Іrіs), ежагалоўка (Sраrапgіum), балотны хвошч, балотная папараць, вадзяная мята, высокія віды асак і ды інш. Самыя-ж берагі рэк і вазёраў у нас вельмі часта прыхарошуюць вольхі, якія прысадамі цягнуцца ўздоўж берагоў, асабліва меншых рэчак. Усе гэтыя расьліны карэньнямі дастаюць вады, а іхнія сьцёблы паднятыя ў паветра.