Старонка:Географія Беларусі.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

магутны хваёвы бор і на мейсцы яго робіцца выдма (рыс. 34). У лясох, у канцы, водзіцца цэнная зьвярына, - паляваньне на якую ў больш некранутых лясох дае пражыўленьне і даход насяленьню.

Ўсе гэтыя прычыны прымушалі дзяржаўныя ўлады зьвярнуць увагу на абарону лясоў. З даўных часоў было забаронена высякаць пэўныя лясы галоўным чынам з мэтаю, каб мець дзе паляваць розным важным асобам і гэткім чынам паўсталі пушчы. Пушчы гэта, ўласьціва кажучы, - значныя прасторы някранутага лесу. Цяпер у нас называюць пушчамі і наагул вялікія лясныя прасторы.

Рыс. 39. Глухі закутак у Белавежскай пушчы.

Найбольш вядомая ня толькі ў нас, але і на ўвесь сьвет пушча- гэта Белавежская Пушча (рыс. 39). Займае яна больш за 100 тыс. дзесяцін зямлі у Пружанскім, найбольш, павеце і цягнецца наагул вёрст на 50. Даўней яе прастор быў разы ў два большы, ды пэўныя яе часткі дасталіся ў рукі прыватных людзей і тыя іх параспродавалі ды парасьцярэблівалі. Як і іншыя кавалкі первабытнага лесу Белавежская Пушча складзена з шмат якіх пародаў дрэў. Найбольш у гэтай мешаніне ўсёж ёсьць хвойкі, елкі і дубу, бо зямля тут лёгкая, хаця й ня дужа бедная. Есьць у пушчы аднак і ўсе іншыя дрэвы, спатыканыя ў Беларусі, ды навет такія рэдкія, як модрына (лістаўніца), ціс ды інш.

Белавежская Пушча ёсьць найвялікшым прасторам некранутага старасьвецкага лесу ўва ўсёй Эўропе і дзеля гэтага прыцягвала да сябе ўвагу шмат якіх вучоных і пісьменьнікаў. І запраўды тут ёсьць на што паглядзець. "Перад падарожным, піша ўкраінскі географ Рныцкый, ўвесь час адкрываюцца вобразы