Старонка:Географія Беларусі.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

карэньня - поўна незабудак. Аб алешніках Палесься польскі географ Рэман піша вось што: "Від высокіх траваў і шыракалістнага зельля, што буйна расьце сярод х аотычнае блутаніны карэньня, на палавіну пакрытага вадою, ды высокіх пнёў дрэваў, накрытых празрыстым дахам надзвычайнае зялёнасьці, робіць такое ўражаньне, якое можна прыраўнаваць толькі да ўражаньня ад згуртаваньня мангляў і бананаў". Ведама, на паўдні расьліннасьць алешнікаў багацейшая, на поўначы - крыху бяднейшая.

Прастор лясоў. Чалавек у Беларускім прасторы з самага пачатку свaйго тут істн aвaньня вёў заядлую барацьбу з лесам, які адгароджваў яго ад сьвету, зарастаў узаранае поле, акружаў старасьвецкага чалавека і яго гаспадарку масаю ворагаў – дзікіх зьвяроў. Найважней, што лес быў перашкодаю для вольнага пашырэньня і разьвіцьця даўнейшае гаспадаркі. І чалавек палажыў канец яго панаванню. Ён павысякаў лясы, вырабіў пасекі на поле, парасьтярэбліваў балоты і зрабіў сенажаці. І цяперака, ў нашыя часы, ўжо і палавіны даўнейшых лясоў не засталося а мяйсцамі дык і саўсім на цэлыя дзесяткі вёрст няма лесу (як прыкл. у Наваградчыне). Застаўся фактычна лес толькі на такіх грунтох, якія ня прыгодныя да палявое гаспадаркі. Цяпер лясы займаюць усяго толькі каля трэцяе часьці ўсяго прастору Беларусі (каля 10 міл. дзесяцін). Найбольш ёсьць лясоў - у Бярэзінскім, Прыпяцкім і Дняпроўскім Палесьсі, на Вокаўскім Лесе і ў вярхоўях Дзьвіны ды Дняпра. Ўва ўсіх гэтых краінах лясы займаюць больш за - 40% усяго іх прастору. Ў Заходняй Беларусі і ў лесастэпе лясоў мала - толькі на пяшчаных грунтох. Так сама ня шмат засталося лясоў і каля вялікіх мтстаў - прыкл. Віцебску, Смаленску, Гомеля і інш. Для патрэб гэных местаў навокала лясы ўжо ў апошнія часы моцна павысяканы.

Значэньне лесу. Ня гледзячы на гэта, лясы ўсё-ж ёсьць галоўным багацьцем Беларусі. Хоць і ня лішне шмат іх у нас засталося, але ўсёж шмат больш, чым у нашых суседзяў. Дзеля гэтага Беларусь свой лес вывозіць ува ўсе бакі - і ў Нямеччыну, і ў Украіну, і ў іншыя эўропэйскія краі. Да таго-ж, мусіць, дзякуючы нашаму вільготнаму і мягкому клімату лес у нас вельмі хутка і моцна расьце, шмат ляпей, чым у нашых суседзяў. У Расеі, агулам бяручы, што год прырастала дрывяное масы на дзесяціну 5,5 куб. мэтраў, у Польшчы, ды наагул на Захадзе - толькі каля 4 кб. мэтр., а ў Беларусі 6,5 кб. мэтр. Пры гэткім прыросьце ды пры нашых 10 міліёнах дзесяцінаў лесу, даход ад лясное гаспадаркі бадай ці ня мог-бы зраўнаважыць увесь гадавы выдатак у дзяржаўным бювжэце Беларусі.

На жаль лясная гаспадарка, пры якой толькі й магчыма атрымліваць сталы даход з лесу, стаіць у нас нявысока.

Апроч гэтага лясы маюць яшчэ й іншыя значэньні. Праз увесь час гісторыі лясы бараніпі наш народ ад чужаземных нападаў дый цяпер, лежачы на беларускіх паграніччах, яны саўсім натуральна абараняюць нашыя межы.

Так сама трэба адзначыць вялікае кліматычнае значэньне лясоў. Яны задзержуюць у сабе вільгаць, дапамагаюць кондэнсацыі вадзяное пары, павялічуюць лік ападкаў і не дапускаюць да нас сухменяў. Яны раўнамерна жывяць рэкі крынічнаю вадою і робяць іх многаводнымі. Лясы-ж бароняць пяшчаныя грунты ад раздзьмуханьня. Часта бывае гэтак, што высякуць стары,