Старонка:Географія Беларусі.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беднасьці - бароў у Беларусі ўва ўсіх краінах ёсьць вельмі шмат. Асабліва шмат іх у Заходняй Беларусі ды Палесьсі, дзе яны зьяўляюцца пераважаючым расьпінным згуртаваньнем, чарадуючыся ў Заходняй Беларусі і лесастэпе з загаспадаранымі палямі і сенажацямі, а ў Палесьсі - з дзікім балотам ды балотнымі сенажацямі. Трэба адзначыць у канцы, што расьліннасьць старадаўніх бароў была наагул багацейшая; чалавек і хатняя жывёла шмат дапамаглі зьбядненьню баравое расьліннасьці. Ў глухіх, маладаступных палескіх закутках, асабліва- ж - на астравох, раскіданых балотам, і цяпер на досіць бедных навет пяскох у бары растуць і ліпы, і кляны, і шмат хмызьнякоў.

На цяжэйшых грунтох расьце ў нас найбольш елка, а таксама - дуб, асіна, граб, ды наагул іх пакрываюць ужо апісаныя мяшаныя ля сы. Грунты мокрыя маюць сваю асобную лясную расьліннасьць звычайна вельмі багатую (рыс. 38). Каля ручаёў і рэк любяць расьці вольхі, вербы ды лаза. Асабліва цікавую расьліннасьць маюць алешнікі.

Расьцець чорная вольха на мокрым пяшчаным грунце і навет у ня вельмі глыбокай вадзё; ў апошнім выпадку яе карэньне моцна разрастаецца на паверхні вады і каля кожнае вольхі творацца маленькія, але высокія астраўкі. Для расьлінаў тут шмат раскошы, шмат сьвятла, якое не зацямняюць рэдкія алешыны, вады уволю, бясьпечнасьць ад жывёдаў і чалавека, якім трудна бывае сюды далезьці, бо паміж вольхамі грунт надта грузкі; ўсе гэта спрыяе разьвіцьцю багатае і буйное расьліннасьці. Тут густа растуць парэчкі, маліны, лаза, на пнёх дрэваў паўзе дзікі хмель, а ўвадзе каля вальховага

Рыс. 38. Расьліннасьць у даліне Прыпяці