Старонка:Географія Беларусі.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 37. Хваёвы бор.

Ў старадаўнія часы, пакуль уплывы чалавека на характар лясоў быў нязначным, апісаныя паясы расьліннае вопраткі Беларусі выдзяляліся, выразна, адбіваючы ў сабе характар клімату краінаў. Чалавек-жа, каб найлепш выкарыстаць грунты, расьцярэбліваў лясы на лепшых грунтох, а пакідаў на горшых; з гэтае прычыныў нашыя часы характар ляснога пакрыцьця краіны можа найбольш залёжыць ад яе грунтоў.

Усім ведама, што на пяскох саўсім добра расьце хвоя, і што з усіх дрэваў толькі яна зносіць самы бедны пяшчаны грунт, ды навет любіць яго: вільгаць, якая ў ім знаходзіцца, ня мае ў сабе лішне шмат расчыненых мінэральных матар'ялаў, і гэта падабаецца хвойцы; з другога боку яна вельмі глыбака запускае карэньне і дастае сабе ваду з самых глыбокіх пластоў зямлі. Мы бачым, што хвоя, як ня трэба лепей дапасаваная да пяшчаных грунтоў. У нас на гэтых грунтох яна творыць чыстыя хваёвыя бары (рыс. 37), ў якіх апрача хвойкі іншых дрэваў ды навет і хмызьнякоў саўсім блізка не спатыкаецца. Высака падыймаюцца роўныя, гонкія, бранзовыя хвойкі, быццам колюмны, выцягуючы да сонца свае гальлё; а пад імі на вялізарных прасторах звычайна растуць толькі ягадныя поўхмызьнякі чарніцы, брусьніцы ды апроч таго - верас, папараць і г. д. Часта расьцець тут і шняк ялавец (Juпiреrus соmmunis). На самых бедных пяскох грунт пакрыты толькі шыльнікам і пад высокімі хвойкамі ніякіх расьлінаў не расьце. Там дзе пяшчаны грунт больш вільготны, да хвойкі дамешуецца гэтак сама непераборлівая на грунты - бяроза. На больш ураджайных пяскох і супяскох да хвойкі дамешуецца ўжо шмат іншых дрэваў, перад усім елка, а паверх ня зямлі пакрытая багатаю травяною і х мызьняковаю расьліннасьцяю: гэта ўжо мяшаны бор.

Хваёвыя бары займаюць пяшчаныя грунты па ўсёй Беларусі - і на поўначы сярод вазёраў ды ўзгоркаў морэннага краю, і на захадзе ды паўдні - ў Палесьсі, і ўрэшце - ў шырокіх рачных далінах лесастэпу. Дзеля таго-ж, што пяскоў у Беларусі ёсьць шмат і як раз яны пакідаюцца чалавекам бяз ужытку дзеля свае