Старонка:Географія Беларусі.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якія ўвесь час чарадуюцца між сабою, што дадае нашым краявідам шмат разнавобразнасьці і хараства.

Важнейшымі расьліннымі згуртаваньнямі Беларусі ёсьць: лес, балота, сенажаць ды расьліннасьць вадзяная.

Лес. У старавечныя часы бязмала ўся Беларусь была пакрытая бязьмежнымі лясамі; як слабы ўспамін аб іх пазаставаліся нашыя: цяперашнія пушчы. Паверхня зямлі ў Беларусі тады была падзелена паміж лесам і балотам[1]; узвышшы былі пакрытыя лесам, а нізіны балотам. І толькі на паўднёвым усходзе, за Сожам, ляжалі бязьлесныя стэпы, ад якіх у прасторы лясоў заходзілі затокамі ды астравамі кавалкі таго-ж стэпу пад назовам палёў. Гэткія палі займалі звычайна прасторы, дзе ляжаў лёсс. У працягу вякоў, аднак, лясы адваявалі сабе й гэтыя невялікія кавалкі беларускага стэпу і дайшлі да Дзясны; стэпы засталіся толькі за межамі Беларусі. Цяпер значная частка

35. Тайга зімою (ў Віцебшчыне)

лясоў павысякана, а з пасекаў зроблена поле. Усё-ж лясы і ў нашыя часы з’яўляюцца ў Беларусі можа найбольш характэрным дый найбольш важным з натуральных згуртаваньняў. Хаця большая частка Беларусі ляжыць у паясе мяшаных лясоў, аднак у Беларусь заходзяць ды займаюць невялікія яе часткі і тайга і стэп (лесастэп).

На поўначы, галоўным чынам у вярхоўях Дзьвіны, ды на Дзьвінскім узгор’і досіць вялікія прасторы займаюць лясы тыпу тайгі (рыс. 35). у тайзе — скрозь шыльнікавыя лясы, ў якіх пераважае елка, часта на забалочаных грунтох; паміж лясоў ляжаць імшары. Лясоў тут вельмі шмат, за што адну з краінаў беларускае тайгі навет і называюць Бельскім палесьсем.

Большую частку прастору Беларусі займаюць мяшаныя лясы. Побач з імі растуць і чыстыя шыльнікавыя ды ліставыя лясы. На поўначы Беларусі шыльнікавыя лясы пераважаюць над ліставымі чым далей на паўдня, тым % ліставога лесу робіцца большым. Узяўшы для прыкладу 4 паветы, што ляжаць менш-больш на адным мэрыдыяне мы пабачым: у Барысаўскім павеце - 15% ліставых лясоў, у Ігуменскім і Бабруйскім па 20%, а ў Рачыцкім - 30%.

Аднак і на поўначы Беларусі ёсьць цэлыя краіны, дзе ліставыя лясы маюць пераважаючае значэньне. Гэтак, Вокаўскі Лес - значнай частцы пакрыты бярозавымі ды асінавымі лясамі з найвялікай домешкаю елкі. Старыя бярозавыя

  1. Гл. вышэй, на стр. 20, апісаньне Гэродота.