Старонка:Географія Беларусі.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якi ў часе разводзьдзяў прыносяць сюды рэкі з акалічных палёў. Пад местамi на гэтых грунтох часта разводзяць гароды. Найбольш прырэчных грунтоў ёсьць у нас у Палесьсі ўздоўж большых рэк.

Пасьля асушэньня ды пры ўмелай гаспадарцы i балотныя грунты (тарфовыя) даюць добрыя ўраджаi траваў i збожжа.

Грунты лесастэпу. У лесастэпу сустракаецца шмат пескавых, супескавых і сугліністых грунтоў, зусім ня розьнячыхся ад толькі што апісаных. Але побач з імі ёсьць новыя грунты — гэта грунты ляжачыя на лёссе.

Лёсс багацейшы за морэнную гліну вапнаю і іншымі пажыўнымі рэчамі. Апроч таго пад стэпам грунт ня гэтак выпаласкуецца, як у лесе. Дзеля гэтых прычын стэповыя грунты на лёссе — чарназёмы зьяўляюцца вельмі багатымі і даюць найвялікшыя ўраджаі. У лесастэпу на даўнейшых стэповых грунтох чарназёмах калісь парос лес і гэныя чарназёмы пад ім балей ці меней выпаласкаліся. Вось гэткія выпаласканыя грунты завуцца шэрымі суглінкамі. А калі грунты выпаласкаліся да таго, што аж ніжэйшы іхні пласт пабялеў, дык яны лічацца ўжо падзолістымі суглінкамі. Уся розьніца іх адзвычайных падзолістых суглінкаў тая, што яны ляжаць на лёссе.

Шэрыя суглінкі ляжаць у нашым лесастэпу астравамі. Найвялікшыя такія астравы ёсьць — 1) у Старадубскім павеце, дзе займаюць каля палавіны гэтага павету: 2) на мяжы Клімавіцкага і Чэрыкаўскага павету; 3) у Мсьціслаўскім павеце, каля самага места.

Суглінкі на лёссе займаюць вялікшыя прасторы. Яны пакрываюць увесь правы бераг Дзясны і пашыраны ў паветах — Рослаўскім, Бранскім, Мглінскім, Трубчэўскім, Старадубскім, Ноўгарод-Северскім, крыху меней іх ёсьць у паветах Новазыбкаўскім, Суражскім і Гараднянскім і ўрэшце ёсьць два іхных астравы ў Мазырскім павеце (каля места), ў Рачыцкiм i ў Наваградзкім пав.

Хаця гэтыя грунты ўтварыліся пад лесам, аднак цяпер на іх лясоў блізка што няма. Іх, як і ўсе наагул урадлівейшыя грунты, чалавек расьцерабіў і заараў у першы чарод.

§ 24. РАСЬЛIННАСЬЦЬ БЕЛАРУСI.

Расьлінная вопратка краёў, а разам з тым і характар краявіду зьмяняецца ў залежнасьці ад клімату і ад грунтоў. Кожны з кліматычных паясоў зямлі мае сваю расьліннасьць. Беларусь ляжыць галоўным чынам у паясе мяшаных лясоў, які займае большую частку Сярэдняе Эўропы, а ў Усходняй Эўропе клінам уразаецца паміж тайгою, - чыстым шыльнікавым (хвойным) лесам, і стэпам, якія, такім чынам абмежуюць паяс мяшаных лясоў з поўначы і паўднёвага ўсходу. Грунты, іхні склад і асабліва большая ці меншая іх вільготнасьць таксама ўплываюць на характар расьліннасьці. Дзякуючы ім, найбольщ, іншую расьліннасьць мае бор, іншую сенажаць, ці балота, ці поле, ці зрэшта пяшчаная выдма. Ў кожным з гэтых выпадкаў мы спатыкаем нёйкую асобную групу расьлінаў, ці як кажуць, расьліннае згуртаваньне. З тае прычыны, што характар грунтоў у нас вельмі хутка зьмяняецца на самых невялікіх адлегласьцях у кожным блізка нашым краявідзе выступае па некалькі расьлінных згуртаваньняў,