Старонка:Географія Беларусі.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Супяшчаны грунт мае ў сабе яшчэ меней глею, а балей пяску. Гэты грунт дае вельмі добры ўраджай, калі яго акуратна гнаіць. Аднак ён па ўраджайнасьці лічыцца горшым за першыя два. Яго завуць жытнім грунтом.

Супяшчаных грунтоў у Беларусі яшчэ балей, як сугліністых. Іх ёсьць вельмі многа ўва ўсіх частках Беларусі, апрача Прыпяцкага і Дняпроўскага Палесься.

Пяшчаныя грунты маюць у сабе мала глею (не балей за 5—7%), рэшта пясок. Таксама мала ў іх бывае і перагною, і дзеля гэтага яны даюць ураджай толькі, калі іх добра гнаіць. Іначай ня толькі нічога не парасьце, але яшчэ да таго зямлю непакрытую расьцінамі вельмі лёгка разьдзьмухае вецер і зробіць з поля пескавую пустыню, выдму. На гэтых грунтох добра ўдаецца толькі грэчка (дзеля чаго іх завуць грачанымі). З лясных пародаў на пяску добра расьце хвоя. Гэтыя грунты найбалей пакрыты чыстымі хваёвымі барамі.

Рыс. 34. Пяшчаная выдма.

Пяшчаныя грунты параскіданы на ўсёй Беларусі, асабліва каля вялікіх рэкаў. Але найбалей іх у Паўднёвай Беларусі. Тут яны перамяжаючыся з балотамі запаўняюць усё палесьсе — Прыпяцкае, Берасьцейскае, Бярэзінскае і Прыдняпроўскае, г. зн. вялізазныя прасторы на паўдня ад лініі Бярэсьце — Магілеў.

Грунты, што стварылiся з горных пародаў (маргеляў), у якiх ёсьць шмат вапны, наз. маргельнымi. Яны належаць да цяжкiх грунтоў i досiць ураджайныя. Ёсьць iх шмат у Наваградчыне.

Прырэчныя грунты, якiя ляжаць у далiнах рэк i залiваюцца веснавымi разводзьдзямi ў нас звычайна бываюць занятыя сенажацям (паплавы); расьце на iх трава вельмi добра, дзякуючы багатаму мулу,