Старонка:Географія Беларусі.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грунты. Падзолы ляжаць у паўночнай Беларусі, іх там досыць многа. Найбалей іх на поўначы Парэцкага і Бельскага пав., у Вяліскім і Полацкім паветах. (Рыс. 33).

Найбольш ураджайным грунтам лічыцца ў нас гляісты грунт. У ім, таксама як і ўва ўсіх іншых грунтох, ёсьць шмат і пяску (да 40%, рэшта 60% — глей). Гэты пясок яму, ведама, толькі памагае, бо іначай-бы ён, высахшы, быў цьвёрды, як скала. I так ён да вырабу цяжкі, асабліва ў сушу. Але ў ім ёсьпь шмат сытных для расьцінаў частак і дзеля гэтага ён даець добрыя ўраджаі, якія аплачуюць цяжкую працу. Гляістага грунту найбалей ёсьць у паветах Слуцкім, Наваградзкім, Менскім, Невельскім і Гарадоцкім. Слуцкія і Наваградзкія грунты лічацца самымі ўраджайнымі на ўсю Беларусь.

Сугліністы грунт мае ў сабе балей пяску. Тут пяску роўна з глеем, або і балей чымся глею. Пераз гэта сугліністы грунт лягчэйшы за гляісты. Ен таксама лічыцца добра ўраджайным. Гляісты і сугліністы грунты завуць цяжкімі грунтамі і яшчэ завуць пшанічнымі грунтамі, дзеля таго што на іх добра ўдаецца пшаніца.

Рыс. 33. Грунты Беларусi.

З лясных дрэваў на гэтых грунтох растуць: елка, дуб, асіна, ляшчына і інш. Сугліністых грунтоў на Беларусі шмат. Найбалей іх у цэнтральнай Смаленшчыне, паўночнай палавіне Магілеўшчыны, Віленшчыне і паўночна-заходняй Горадзеншчыне.