Старонка:Географія Беларусі.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў апошняй чверці XIX веку ў Палесьсі вяліся шырокія работы па асушцы балот урадоваю экспэдыцыяю пад загадам ген. Жылінскага. Было тады пракапана каля 4500 вёрст каналаў, якімі падсушана каля 3-х міліёнаў дзесяцін. Асушка вялася найбольш у скорбовых лясох карысьць ад яе хутка выявілася. На мейсцы непраходных балот - цяпер багатыя сенажаці, якія даюць вялікі даход скарбу (рыс. 32); мокрыя лясы, ў якіх даўней вельмі блага расло дрэва, цяпер паправіліся ды сталі шыбка расьці. Апроч таго па каналах сплаўляецца дрэва з такіх мейсцаў, да якіх уперад ніяк нельга было даступіцца. Вартасьць усяго асушанага прастору паднялася больш як у дзесяць разоў. Зрасходавана-ж было на ўсю асушку каля 4 міл. руб. Асушка 1 дзесяціны каштавала такім чынам 1,33 руб.

Рыс. 32. Асушанае Палесьсе.

Апроч таго экспэдыцыя зрабіла і другую вялікую работу: яна добра абсьледавала і апісала Палесьсе, адкрываючы тым вочы грамадзянству на вялікія яго багацьці. Экспэдыцыя залажыла і некалькі вельмі патрэбных навуковых установаў, напр. - мэтэоролёгічныя станцыі ў Васілевічах, у Пінску, пробныя гаспадаркі на балотах і г. д.

У апошнія часы ў Менску залажылася балотная пробная станцыя, якая робіць навуковыя дасьледы над балотамі і спосабамі іх выкарыставаньня.

РАЗЬДЗЕЛ ІV.

Жывая прырода.
______

§ 23. ГРУНТЫ БЕЛАРУСІ

Грунтам называецца верхні пласт зямное кары, той, у якім пашыраецца карэньне pacьлінaў які жывіць гэтае карэньне сваей вадою і мінэральнымі солямі.