Старонка:Географія Беларусі.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спатыкаюцца рэдка, часта, затое, можна спаткаць зокны, акружаныя паясом чаротаў; гэта любімае мейсца балотнага птаства, якога тyт зьбіраецца вельмі многа. Гэтага тыпу балоты называюцца ў нас галамі. Чым далей на ўсход, тым яны займаюць усё большыя прасторы. Асабліва шырака расьцягнуліся яны між Гарынем і Вубарцяю, ды гэтак і называюцца "Вялікія Галы" (немцы называюць гэтыя балоты - Ракітненскімі). Падобны-ж выгляд маюць балоты вакола воз. Князь. Пад галамі ляжыць досіць глыбокі пласт торфу, які тут хутка нарастае. На поўнач ад Зарэчча гэтак сама ляжаць вялікія травяныя балоты, пакрытыя звычайна масаю астравоў, паабрастаўшых цёмным хваёвым борам, які прыдае асаблівы характар усяму тутэйшаму краявіду. Найбольш гэтых астравоў на самым паўночным захадзе Палесься, ў вадазборніку Ясельды, каля м. Зьдзітава, дзе ляжыць балота Малочкава. Далей на ўсход ляжыць вялізарнае балота Качайла. Яно акружае воз. Выганошчы і праразаецца Агінскім каналам. Лічаць, што гэтае балота займае больш 1000 кв. вёрст прастору. Яшчэ далей на ўсход, паміж р. Цною і Случаю ляжыць балота Грычын; цікаўнае яно тым, што цягнецца ўвесь час без перарыву, непраходнае і адкрытае. Прастору яно займае каля 500 кв. вёрст. З берагоў балота косяць, трава тут расьце добрая; ніколі аднак не дакошаваліся да сярэдзіны балота.

Спаміж балотаў паўночнае Беларусі найвялікшае - Верацейскае балота, ў Аршанскім павеце, цягнецца на якіх вёрст 25 удаўжкі, балота Лоньніца ў Полацкім пав. паміж pэкaм Дрысаю і Полатаю, пасярод Полацкае нізіны; яно займае каля 75 кв. вёрст прастору. Па ім раскідана сем невялічкіх вазёраў. У паўночнай Смаленшчыне ляжаць значныя балоты Жакаўскі Мох і Сьвіцкі Мох. Першае ляжыць на мяжы Парэцкага і Бельскага пав., а другое - ў Бельскім пав. Абодвы яны цягнуцца удаўжкі ма вёрст 15.

У Заходняй Беларусі значнейшыя балоты - ў Вялейскім павеце - Габскія балоты (ў вадазборніку р. Сэрвача), балота Чысьці - на ўсход ад Маладэчына і балота Уюнішча ў Налібоцкай Пушчы.

Балоты, якія дагэтуль ў нас саўсім мала выкарыставаліся, пры належнай гаспадарцы могуць даваць вялікі прыбытак. Перад усім торф ёсьць вельмі важным апаловым матар'ялам; важна яшчэ, што ён хутка расьце. Лічаць навет, што торф дае большы гадовы прырост, чым найлепшы лес. У некаторых мяйсцох ў Эўропе ўжо гадуюць торф, запускаючы кавалкі зямлі пад балота; праз 25 - 30 гадоў тарфянік ужо гатовы і з яго можна карыстацца[1]. Ў паўднёвай Нямеччыне палавіну ўсяго апалу складае торф. Ідзець торф яшчэ і ў дэстыляцыю (сухую перагонку), прычым з яго атрымліваюцца розныя хімічныя прадукты, як парафін, крэзот і г. д.

Балоты лёгка можна выкарыстаць і для гаспадарскіх мэтаў. Шмат якія з балотаў ужо і цяпер косяць. Асушыўшы-ж балота можна зрабіць з яго ня толькі добрую сенажаць, але й добрае ворнае поле. Аднак першым варункам для таго, каб можна было карыстацца з балота ёсьць яго асушэньне.

  1. Rehmаn. Pоlska nіzоwа.