Старонка:Географія Беларусі.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня ў кожным травяным балоце можа пасяліцца. Ня любіць ён праточнае вады, а так сама мутное і цьвёрдае вады (цьвёрдая вада тады, калі ў ей распушчана вапна, або іншая якая соль). А любіць ён пасяляцца ў ціхіх прэсных вазёрах з чыстаю вадою і пяшчаным дном; гэткія вазёры, зарастаючы, звычайна абяртаюцца ў сфагнавыя балоты.

У вазёрах-жа і балотах з цьвёрдаю, або праточнаю ці мутнаю вадою сфагнум не расьце; няма яго і ў мяйсцох , якія заліваюцца ў вясну рачнымі водамі; тамака могуць істнаваць толькі травяныя балоты. Усьлед за буйнымі балотнымі травамі зьяўляюцца драбнейшыя - асокі, курасьлепы і г. д.; растуць тут і некаторыя імх і - прыкл. мох Нурnіm. З часам і гэтыя балоты зарастаюць х мызьнякамі, але ўжо ня хвойкаю, а больш лазою, бярозаю ды алешнікам (гл. рыс. 4).

З травяных балот легка можна скарыстаць для гаспадаркі, калі яны крыху падсохлі: выцерабіў лазу і ўжо ёсьць сенажаць. Трава там ня дужа добрая, балотніна, але скаціна есьць. На сфагнавых-жа балотах трава па большай часьці не расьце. Ляжаць іхнія вялізарныя прасторы ў нас цяпер без усялякае карысьці для людзей. А ўсе затым, што ня ўсюдых яшчэ навучыліся нашыя людзі карыстацца з вялікага скарбу, які схаваны ў гэтых балотах, з торфу. Торф робіцца з адміраючых частак расьлінаў, як траваў, так асабліва імхоў, якія перагніваюць на дне балотаў пры недахваце паветра. У сфагнавых балотах пласт торфу бывае звычайна большы, чым у травяных, з прычыны асаблівае жывучасьці і буйнога росту сфагнуму; апрача таго спаліўшы сфагнавы торф дастаецца менш попелу, значыць гэты торф чысьцейшы. У травяных жа балотах, хаця і творыцца торф, але ён нячысты, з пяском і мулам, якога сюды прыносяць паводкі ды наагул даець шмат больш попелу ўжо дзеля таго, што ў травяных балотах вада цьвярдая (гл. вышэй). Затым торф з травяных балотаў звычайна ня йдзе на апал, а затое выкарыстуецца для гнаеньня зямлі, ды наагул для земляробства.

Сфагнавыя балоты найбольш пашыраны ў морэнных краінах Беларусі, а так сама і ў Палёсьсі, дзе зай маюць ніжэйшыя мейсцы ў паясе палескіх пушчаў. Бліжэй- жа да Прыпяці, там, куды дах одзяць веснавыя разводзьдзі гэтае ракі і яё прытокаў; пануюць травяныя балоты.

Найвялікшы прастор (каля 1400 кв. вёрст) займаюць травяныя балоты Зарэчча, аб якіх успаміналася вышэй, на стр. 37. Значную частку году Зарэчча бывае залітае вадою, над якою падыймаюцца высокія чароты ды іншыя вадзяныя расьліны. Сярод лесу траваў прабіваюцца пратокі, ўзесь час зьмяняючыя свае карыта, Ўдoўж берагоў гэтых пратокаў, сярод чаротаў і сітнікаў трапляюцца і невялікія нядаўна намытыя астраўкі, пазарастаўшыя мягкаю, зялёнаю травою. Часта балоты гэтыя косяць; прыходзіцца рабіць гэта стоючы ў чоўне, альбо - да паяса ў вадзе. Дзе-ня-дзе над балотам высяцца большыя пяшчаныя грудкі, паабрастаўшыя борам; на такіх-жа астравох будуюцца і палескія вёскі.

На ўсход ад Зарэчча травяныя балоты, якія ляжаць крых у вышэй і радзей заліваюцца разводзьдзямі, маюць ужо іншы характар. Вялізарныя прасторы балотаў пакрытыя тут купінамі і густою травяною расьліннасьцяю, сярод якое мяйсцамі толькі паднімаюцца лазьнякі. На гэтых балотах ручаі праточнае вады