Старонка:Географія Беларусі.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

які кладуць у нас у сьцены дзераўляных будынкаў. Трапляюцца сфагнавыя балоты досіць часта ўва ўсіх частках Беларусі, асабліва-ж на поўначы і маюць вельмі характэpны выгляд, па якому іх легка пазнаць. Парастаюць яны звычайна нізкою, карлаватаю, хаця ўжо і старою, на палову засыхаючаю хвойкаю. На цэлыя вёрсты і дзесяткі вёрст цягнуцца гэтыя прасторы, пакрытыя маленькаю хвойкаю, знаёмыя з выгляду кожнаму беларусу. Гэта сфагнавае балота; называюць такое балота ў нас часта "імшараю", або "мохам". Ляжаць гэтыя балоты найчасцей паміж лясоў; а як лясы высякаюць, дык пакрысе высыхае і сфагнавае балота.

Сфагнум мае вялікую здольнасьць прыцягаваць вільгаць і навет паглынае яе з паветра. Затым тамака, дзе пасяліўся і разрастаецца сфагнум пакрысе робіцца ўсё вільгатней і творыцца сфагнавае балота іншы раз навет на саўсім роўным мейсцы, дзе небудзь у глыбіне палескіх бароў. Але творацца сфагнавыя балоты яшчэ і накшымі спосабамі - праз зарастаньне вазёраў; у гэтым выпадку аднак уперад творыцца травяное балота, якое ўжо пасьля перарабляецца ў сфагнавае балота.

Травяныя балоты часта займаюць мейсца заросшых вазёраў. А зарастаюць вазёры і з берагоў і з сярэдзіны. Вазёры, асабліва палескія, бываюць акружаныя з берагоў паясом буйных балотных траваў - чароту, сітніку, прыгожых касачоў, аеру, асакі і г. д., якіх карані ўперад знах одзяцца пад вадою, пасьля-ж падыймаюцца пакрысе наверх, звужаючы прастор возера і займаючы яго травяным балотам - дрыгвою , якая ўгінаецца пад нагамі чалавека. Пасярэдзіне возера расьцець шмат падводных расьлінаў; кожную восень яны адміраюць і кладуцца на дне, творачы тое, што мы называем тваньню (ціна). Праз даўгія гады гэтае твані зьбіраецца ўсё больш і больш, возера з кожным годам мя лчэець; урэшце і пасярод яго пачынаюць расьці такія расьліны, якія, ўкараняючыся ў дне возера выносяць свае лісьце над паверхню вады тыя-ж самыя чароты, сітнікі і г. д. Гэтак у пэўным часе выявіцца, што ўся паверхня даўнейшага возера пакрыта лесам высокіх балотных траваў; на мейсцы возера мы ўжо маем травяное балота.

Творацца так сама травяныя балоты на ўзьбярэжжах рэк з нязначным спадам і цячэньнем; узьбярэжжы гэтыя заліваюцца вадою, падмочуюцца, ў іх пачынае пераважаць балотная расьліннасьць і творыцца торф; яны, адным словам, забалочуюцца.

Калі возера досіць глыбокае, яно зарастае галоўным чынам з берагоў. Прастор вольнае ад расьлінаў вадзяное паверхні ўвесь час звужаецца і ў канцы ад яе застаецца толькі невялікае „вакно", ляжачае сярод вялізарных прастораў дрыгвы. Гэткіх вокнаў ёсьць шмат сярод палескіх балотаў. Паляшукі лічаць іх бяздоннымі; гэта ведама, няслушна, але ўсё-ж трэба адзначыць іхнюю значную глыбіню. Акружаючая іх дрыгва, якая ёсьць якбы таўстым дзёрнам, сплеценым з каранёў, моху і торфу, ляжачым на паверхні вады, часта бывае гэткая моцная, што па ёй ідуць вялікія шляхі; ў некаторых мяйсцох навет чыгунка праходзіць па дрыгве.

Травяное балота, што стварылася ад зарастаньня возера можа і надалей заставацца травяным, а можа абярнуцца у сфагнавае. У апошнім выпадку паміж чаротаў і асакі зьяўляецца сфагнум і што далей - усе больш разрастаецца ў балоце, выціскаючы балотныя травы. Дзякуючы сваей жывучасьці робіць ён гэта лёгка і такім спосабам на мейсцы травянога балота маем сфагнавае. Але сфагнум