Старонка:Географія Беларусі.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выганошчы і група Зьдзітаўскіх вазёраў, ды воз. Пагоскае. А найбольш вазёраў на Палесьсі (некалькі дзесяткоў) ляжыць уздоўж верхняе Прыпяці. Ужо каля самага Бугу ляжыць група Уладаўскіх вазёраў, займаючы лагчыну, якую некалісь мусіць злучаліся воды лядавіковага возера з Бугам. Ўрэшце па ўсім Палесьсі параскідана нямала невялікіх напоўзарастаючых вазёраў, наагул кажучы мала дасьледжаных.

Возера Князь ляжыць у самым глухім Палесьсі, значную частку году адрэзаным ад усяго сьвету вялізарнымі балотамі. Берагі возера крыху сушэйшыя і на іх пабудавалася некалькі вёсак. Цягнецца возера праз якіх вёрст 15, мае круглаватую форму і займае простору каля 45 кв. кілём. Ня зьвязанае яно ні з якою ракою; толькі ўпадае ў яго невялікачя рэчка Яма. Ў канцы прошлага веку возера было злучана каналам з Прыпяцяю і тады шмат вады з яго сплыло, а ўперад возера зеймала ўдвая больш прастору. Воз. Князь вельмі рыбнае; ўсе акалічнае насяленьне жывець з рыбы. Засталося на возеры ад старадаўных часоў шмат паляў, на якіх даўней, мусіць, была нейкая будоўля. Легенда кажа, што сярод возера слуцкі князь (да якога ваколіцы возера належылі) пабудаваў замак, ды ў гэтым замку замкнуў свайго брата. А ў часе разводзьдзя вада затапіла гэты замак, дык утапіўся й той. Магчыма, што тут было адно з старэйшых дрыгвіцкіх пасяленьняў.

Воз. Выганошчы ляжыць на мяжы Пінскага і Слонімскага пав., некалькі вёрст на паўдня ад р. Шчары; праз яго-ж праходзіць Агінскі канал, злучаючы Шчару з Ясельдаю. Возера знаходзіцца ў вельмі дзікай мяйсцовасьці: з усіх бакоў на якіх 10 - 15 вёрст яно акружана непраходнымі, грузкімі балотамі, што парасьлі лазовым зарасьнікам, і да яго з сухаземля ў цёплую пару году немагчыма даступіцца. Толькі ў чаўне па канале можна дастацца ў возера і ляпей яго разгледзіць. Возера мае дзікі, гмуры выгляд. Займае яно каля 30 кв. вёрст прастору, але ў часе разводзьдзяў залівае суседнія лясы на шмат вёрст навокала. Воз. Выганошчы, ня гледзячы на сваю вялічыню, няглыбокае, але дно яго надта грузкое; даўгая жэрдка апускаецца ў яго і не дастае да цьвярдога дна. Мусіць дзеля гэтага у часе буры на возеры ўздымаюцца высокія ды моцныя хвалі, небясьпечныя для рыбацкіх чаўноў. Воз. Выганошчы зьвязана з сыстэмамі рэк толькі каналамі; ля жыць яно да таго- ж вышэй акалічных рэк і яго вадою карыстаюцца для павышэньня роўня вады ў Агінскім канале. Возера багатае на рыбу, а так сама і на птаства; паляваньне і рыбалоўства даюць значны зарабатак рэдкаму тутэйшаму насяленьню.

У Палесьсі спатыкаюцца яшчэ вазёры навейшага паходжаньня- выжары. Ў балотах часта глыбокім пластом ляжыць торф. Улетку торф падсыхае, а ў часе пажараў у акалічных лясох - навет выгарае. Тады на мейсцы яго застаецца яма, ў якую пасьля набіраецца вады і творыцца выжара.

§ 22. БАЛОТЫ.

Мала якая старана мае гэтулькі балотаў, як нашая Бацькаўшчына. Восьмая частка Беларускае зямлі ля жыць пад балотамі; варта дзеля таго з імі бліжэй пазнаёміцца.

Балоты бываюць розныя. Галоўныя іх віды гэта – балоты сфагнавыя (імшары) і травяныя. Сфагнавыя балоты называюцца гэтак затым, што парасьлі мохам с фагнумам (Sрhаgпum). Гэты мох мы ўсё добра ведаем: гэта белаваты мох,