Старонка:Географія Беларусі.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тое яго ўсходні і заходні берагі адступаюць, пакідаючы па сабе на берагох возера балота, заросшае бліжэй да вады лазьняком і чаротам, а далей - пераходзячае ў звычайную імшару, з багуном, якога тут называюць цар-зельлем. На мейсцы даўнейшых берагоў возера стаюцца валы, створаныя з выкінутых на бераг вадзяных расьлінаў ды вазёрнага мулу.

Глыбіня Сьвітазі даходзіць да 6 сажанёў. З берагу возера зарасло шмат дзе чаротамі ды іншымі травамі; так сама мае Сьвітазь і багатую падводную расьліннасьць. Спатыкаюцца на Сьвітазі між іншым некаторыя рэдкія расьліны. З іх асабліва цікавая Лёбэлія (Lоbеlіа Dогthmаnі - з сям'і Саmра- nulасеае). Яе сінія кветкі надзвычайна прыхарошуюць паверхню вады ў Сьвітазі. Вада ў Сьвітазі вельмі чыстая і смачная, як ў крыніцы, берагі і дно высланыя шмат дзе, быццам сумысьля, разнакалёрнымі каменьчыкамі. Робіць Сьвітазь, адным словам, чаруючае ўражаньне асабліва на людзей, якія з вялікіх местаў прыяжджаюць сюды, каб паглядзець на возера.

Сьвітазь праславіў на ўвесь сьвет сваімі творамі вялікі Міцкевіч які ў Наваградчыне радзіўся і пражыў лепшыя часы свае моладасьці.

Над Сьвітазяю, пэўне, пісаў ён не адзін з сваіх няўмірушчых твораў; некаторыя з іх безпасярэдна ей пасьвячаны. Затым падарожныя, якіх шмат езьдзіць аглядаць цудоўную бацькаўшчыну Міцкевіча, ніколі ня мінаюць Сьвітазі; з гэтай-жа прычыны возера добра апісана ў навуковай літэратуры ды ў красным пісьменстве. А об'ектыўна кажучы, шмат ёсьць вазёраў на Беларусі, ня менш прыгожых за Сьвітазь, ня менш цікавых з навуковага боку; толькі няма каму зьвярнуць на іх належнае ўвагі.

На паўдня ад Сьвітазі ляжыць воз. Каўдычаўскае, гэтак сама зьвязанае з імям Міцкевіча, які радзіўся ў невялікім засьценку Завосьсі, што ляжыць над гэтым возерам, ці, ляпей кажучы, над акружаючаю возера шырокім абручом балотнаю сенанажацяю, што ня так даўно пэўне была дном возера. Праз Кэўдычаўскае возера працякае р. Шчара; недалёка адгэтуль яна і пачынаецца. Возера наагул мае падобны да палескіх вазёраў характар. У ім так сама спатыкаецца шмат рэдкіх расьлінаў.

Варта яшчэ адзначыць воз. Кроман, якое ляжыць на правым беразе Нёмна, ў Налібоцкай Пушчы. Акружанае з усіх бакоў нізкою роўнаю мяйсцовасьцяю даліны Нёмна, яно аднак вызначаецца сваёю глыбінёю (12 саж.). Такую глыбіню нізіннага возера можна вытлумачыць тым хіба, што у часы лядавіковыя тут быў стварыўся нейкі вір, можа дзякуючы лядавіковаму вадападу, і раз мыў глыбокую яму, ў якой цяпер зьмяшчаецца возера.

Іншае цікавае возера, гэтак сама ляжыць на ўзьбярэжжы Пілескае нізіны, на паўночны ўсход ад Гомеля. Гэта возера Равучае. Часамі чутно, што гэтае возера быццам равець; магчыма, што гэта зьвязана з нейкімі карставымі зьявішчамі і што возера злучана падземнымі ходамі з недалёка ляжачаю р. Іпуцяю. Так сама, мусіць, трэба тлумачыць і тое, што на дне возера ляжыць цэлы лес нейкіх затопленых дрэваў, а мяйсцовая лягенда кажа, што тут адбыўся ўжо ў часы гістарычныя правал мяйсцовасьці.

З паміж палескіх вазёраў важнейшыя: воз. Князь, якое ляжыць на поўнач ад Прыпяці паміж Случам і Птычам; паміж Ясельдаю і Шчараю ляжаць воз.