Старонка:Географія Беларусі.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возера віднеюцца руіны старасьвецкага замку, якога пабудаваў калісь Іван Грозны на страх нашым дзядом. Недалёка ад руінаў ёсьць г. зв. "княжая магіла". Легенда кажа, што нейкі князь напаў на замак, што ўпярод тут стаяў, узяў яго дый перабіў безміласэрна ўсіх людзей. За тое Бог пакараў яго, - паслаў мор, ад якога паўмірала ўся дружына Князева. Сам князь закапаў свае скарбы ў гары ды хацеў уцякаць адгэтуль; але захварэў і таксама памёр.

Да найбольшых вазёраў морэннага краю належыць воз. Асьвея - ў Дрысенскім павеце; цягнецца яно праз 12 вёрст і займае 49 кв. вёрст прастору. Возера гэтае глыбокае і бурнае. Пасярод яго ляжыць значны востраў, які называецца Ду. Сваей на закругленай формаю гэтае возера адрозьнюецца ад тыповых вазёраў канцавое морэны. З акружаючых воз. Асьвею балотаў пачынаецца р. Сіняя , прыток р. Вялікае. Само возера каналам злучана з р. Сволнаю і Дрысаю . Па канале сплаўляецца шмат лесу. Рыба ў возеры нясмачная і рыбалоўства на на ім неразьвітае.

На паўднёвы ўсход ад Лепеля морэнны край заканчуецца групаю вялікіх вазёраў, з якіх найбольшае Лукомскае (каля 30 кв. вер.); вазёры гэтыя ляжаць яшчэ ў вадазборніку Дзьвіны.

Центральная Беларусь наагул вельмі бедная на вазёры. Паверхня яе пакрытая морэнамі старэйшага веку і з яе вазёры ўжо пасьпелі пасьцякаць у рэкі ды павысыхаць. Пазаставаліся цяпер толькі дзенядзе невялічкія азяркі, даю чыя, ведама, толькі слабое ўяўленне аб даўнейшым багацьці краіны вазёрнымі водамі. Да такіх вазёраў належаць вазёры Наваградчыны Сьвітазь, Каўдычаўскае і Кроман, цікавыя і па сваей прыродзе і па культурна- гістарычным успамінам.

Сьвітазь (рыс. 31), невялічкaе дужa прыгожaе вaзярко, ляжыць сярод старых мяшаных лясоў у Наваградчыне, каля м. Валяўкі (на паўдня ад Наваградку). Берагі яго абкружаныя векавым лесам, зложаным з хвойкі, ёлкі, дубоў, бярозы, ліпы, грабу, ясені ды іншых дрэваў. Возера ня мае стоку ні у адну раку. Заўважана аднак, што яно пашыраецца ў паўночным і паўднёвым

Рыс. 31. Воз. Сьвітазь у начы.

кірунках, падмываючы высокія берагі, а за