Старонка:Географія Беларусі.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтае мае закругленую форму і тыповым морэнным возерам лічыць яго нельга. Займае яно 72,4 кв. вярсты прастору; яго даўжыня больш 12 вёрст, а шырыня даходзіць да 10 вёрст. Дзеля гэтага процілежнага берагу возера саўсім блізка ня відаць, асабліва пры пах мурным надвор'і. Калі-ж да гэтага вецер узбурыць паверхню вады і па возеры пачнуць хадзіць высокія хвалі, робіць яно ўражаньне вялікае ды дужа харошае марское затокі, акружанае вянком зялёных бароў. Гэтае ўражаньне яшчэ пабольшуецца дзеля таго, што хвалі выкідаюць на бераг шмат вадзяных расьлінаў, творачы ўзьбярэжны вал, які прыпамінае такія-ж валы на марскіх узьбярэжжах[1].

З аднаго боку возера акружана нявысокімі ўзгор'ямі, з другога - вялікімі балотамі ды лясамі. Ўзгор'і перасечаны няглыбокімі ярамі, якія пазарасталі цёрнам ды дзікімі рожамі. Ззаходняга берагу ў возера спускаецца даўгая каменная грэбля, называная "Скок". Цягнецца яна да невяпікага каменнага востраву, што ляжыць сярод возера. Возера досіць глыбокае (да 20 саж.). Дно яго наагул цьвярдое, гліністае, вада вельмі чыстая. Воз. Нарач вельмі багатае на рыбу; ў часе бураў вада выкідае на бераг шмат рыбы; істнуе навет легенда аб тым, як у адзін неўраджайны год возера, выкінуўшы на бераг шмат рыбы, выратавала акалічнае насяленьне ад голаду.

У суседзтве з воз. Нарач ляжыць цэлая група досіць вялікіх вазёраў; з іх вызначаецца сваім хараством воз. Баторын. Акружанае высокімі ўзгор'ямі, ды адвечнымі барамі, з нязвычайна чыстаю вадою, яно вельмі надаецца на ўстройства тут нейкага курорту з вазёрнымі купальнямі. На поўнач ад воз. Нарач ляжыць адзеленае ад яго высокаю камяністаю морэннаю градою воз. Мядзел; яно належыць ужо да вадазборніку Дзьвіны, зрэзана паўвастравамі і мае выгляд тыповага морэннага возера. На захад ад Нарачы ляжыць ужо ўспомненае даўгое Сьвірскае воз., а каля яго круглае Вішнеўскае воз.

На поўнач ад гэтае групы вазёраў ляжаць вазёры чыста морэннага тыпу. У Браслаўскім павеце вельмі шмат вазёраў. Некаторыя з іх досіць вялікія, як прыкл. воз. Дрысьвяты (41 кв. вяр.) Дрывяты і Снуды (22 кв. вяр.) Воз. Дрысьвяты вельмі глыбокае; мяйсцамі глыбіня яго даходзіць да 25 саж. Усе гэтыя вазёры багатыя на рыбу. Часамі у іх знаходзяць шчупакоў па пуду вагі дый большых. Віцебшчына ўся засеяна большымі ды меншымі вазёрамі. У адным толькі Лепельскім павеце іх налічуюць некалькі сотняў. Большая частка іх мае тыповы морэнны выгляд.

З паўночных беларускіх вазёраў трэба адзначыць воз. Лепельскае невялікае, але важнае з тае прычыны, што праз яго праходзіць Бярэзінскі Канал, у сыстэме якога гэтае возера іграе далёка не апошнюю ролю; над гэтым возерам стаіць м. Лепель. Досіць значнае Себежскае воз. акружае сабою паўвостраў на якім стаіць м. Себеж. У Себежскім-жа павеце, на мяжы з Невельскім ляжыць рыбнае воз. Сьвібла (14 кв. вёрст), слаўнае з сваіх вялізарных і тлустых ляшчоў; ў яго ўразаецца каменная града, як яе называюць "Чортава Грэбля". Недалёка ад гэтага возера, ўжо ў Полацкім пав., ёсьць досьць вялікае (24 кв. в.) і выцягнутае воз. Няшчорда. Яго паўночны бераг абкіданы прыгожымі ўзгоркамі, на якіх густа пабудаваліся вёскі. Возера рыбнае, водзяцца ў ім вялікія ляшчы. Рыбалоўства дае добры зарабатак акалічнаму насяленьню. На паўвостраве, што далёка ўразаецца ў

  1. Rеhmаn. Роlskа Nіzоwа.