Старонка:Географія Беларусі.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

робіцца значна больш правідловаю, закругленаю, падобнаю на кола, элітычнаю і г. д. У кожным разе вазёры морэннага краю, лежачы між лясістых узгор'яў, маючы сухія, а часамі высокія ды стромкія берагі, моцна адрозьнююцца ад палескіх вазёраў (рыс. 18). Апошнія ляжаць на вялізарнай нізкой раўніне Палесься і зьяўляюцца рэшткамі вялікзга лядавіковага возера, якое ў даўнейшыя часы накрывала бязмала ўсю паўднёвую Беларусь. Вакола кожнага з іх абручом у некалькі вёрст шырыні ляжаць непраходныя балоты, пазарастаўшыя буйнымі вадзянымі расьлін амі: чаротамі, сітнікамі і г. д.; гэтымі-ж

Рыс. 30. Палескае возера.

травамі зарастае і значная больш мелкая частка возера ўздоўж берагоў, увесь час звужаючы прастор вады вольны ад расьлінаў (рыс. 30).

Дно палескіх вазёраў пакрытае цэлым лесам вадзяных расьлінаў, творачых твань. Форма гэтых вазёраў звычайна досіць правідловая, круглая ці эліптычная, бяз рэзкіх выступаў.

Трэба яшчэ ўспомніць аб асобным відзе невялічкіх вазёраў, якія ляжаць у далінах вялікіх нізінных рэк. Ствараюцца яны звычайна з рачных пратокаў і рукавоў, занесеных мулам і пяском ды аддзеленых такім чынам ад ракі. Гэткія азяркі маюць звычайна форму ветаха.

Ўздоўж берагоў Прыпяці, Нарві і Дняпра ў яго палескай часьці гэткіх вазёраў ёсьць бяз ліку.

Трэба адзначыць, што шмат якія з вазёраў Беларусі злучаюць у сабе прыметы некалькіх тыпаў вазёраў і да ніводнага ў цэласьці іх аднесьці нельга.

__________

Найвялікшым з беларускіх вазёраў ёсьць воз. Нарач, якое ляжыць у вадазборніку Вяльлі на поўнач ад яе, і злучанае з Вяльлёю праз р. Нарач. Возера