Старонка:Географія Беларусі.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось-жа Дзьвіна была вельмі важнай воднай дарогаю — па ёй везьлі тавары з усходу, з Азіі да культурных заходніх народаў — у Нямеччыну, Скандынавію і г. д. Дзеля гэтага першыя беларускія гарады — Полацак ды Віцебск пабудованы ля Дзьвіны.

Вялікае значэньне меў і Дняпро. Гэта была дарога з Бізантыі (Грэцыі) ў Нямеччыну ды Скандынавію. Бізантыйскія, альбо Кіеўскія госьці падымаліся ўверх па Дняпру, ці па якім з яго прытокаў аж пакуль можна было плысьці, а пасьля перацягавалі свае чаўны ў бліжэйшы прыток Дзьвіны альбо Нёмну і плылі далей. Тое месца, па якому цягнулі (валаклі) чаўны называлася волакам. Між іншым успамінанае ўжо намі ўзгор‘е — Окаўскі лес, называўся даўней Валокаўскім, дзеля таго што цераз яго як раз ішлі волакі.

Цяперака няма даўнейшых лясоў, высыхаюць, і рэкі. Апроч таго людзі папракладалі новыя, нязнаныя ўпярод дарогі — чыгункі, на якіх езьдзіць і выгодна і скора. Дык цяпер рэкі ня маюць ужо ўсяго даўнейшага значэньня.

Але усё ж значэньне гэтае вялізазнае. Ня гледзячы на тое, што нашымі воднымі дарогамі мала апекаваліся і яны не агледжаныя, пакрысе псаваліся, усё-ж па іх ішла ў чужыя краі большая частка важнейшага нашага вывознага тавару — лесу і дрэва.

А шмат якія мяйсцовасьці, дзе няма чыгункі, і дагэтуль яшчэ зьвязаны з рэштай сьвету толькі вадою. Прыходзіць параход — прывозіць почту, тавары, новых людзей. У надрэчным мястэчку адразу ўсё ажывае, пачынае кратацца, мітусіцца. Хто прадае, хто купляе, хто зьбіраецца ў дарогу — на параход.

§ 21. ВАЗЁРЫ.

У Беларусi трапляюцца вазёры некалькiх вiдаў. Найбольшя розьняцца мiж сабою морэнныя i палескiя вазёры. Вазёры морэннага краю займаюць звычайна заглыбленьнi лядавiковага пах оджаньня. Лядавiк, пасуваючыся па прасторы Беларусi часта выкапаваў, або, як кажуць, выораваў глыбокiя i даўгiя равы, якiя бываюць выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, значыць у тым самым кiрунку, ў якiм пасуваўся па Беларусi лядавiк, што i зразумела. У гэтыя равы сабралася вада i стварылiся даўггiя вузкiя вазёры, як прыкл. воз. Белае (на паўн.-ўсх . ад Гораднi); воз. Сьвiрскае (ў Сьвянцянскiм пав.). Выцягнутыя на дзесяткi вёрст i ня вельмi шырокiя (1 - 2 вер. шырынi) яны робяць уражаньне нейкiх вялiзарных рэк. Але большая частка вазёраў морэннага краю ляжыць проста ў найнiжэйшых мяйсцох, у лагчынах мiж морэннымi ўзгоркамi; ад разьмяшчэньня гэтых узгоркаў ды наагул ад выгляду паверхнi акружаючае возера мяйсцовасьцi залежыць форма возера, i зразумела, што гэтая форма звычайна быввае дужа неправiдловая, дзiўная, з зубцамi, затокамi, паўвастравамi i астравамi. Гэткiя зрэзаныя вазёры звычайна спатыкаюцца ў мяйсцох з добра выяўленым морэнным краявiдам, там, дзе ляжаць канцавыя морэны. Там- жа, дзе морэнны краявiд нявыразны, а так сама ў краiнах падысподняе морэны форма вазёраў