Старонка:Географія Беларусі.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знаходзіцца на Дзьвінскім узгор'і; перасякаючы Яго Дзісёнка дакапуецца мяйсцамі да старых геолёгічных пластоў, якія паказуюцца ў яё глыбокай даліне. У ніжнім сваім цячэньні, на прасторах Полацкае Нізіны, Дзісенка мае выгляд балотн ае ракі. Р. Дрысса таксама ў большай часьці плыве па Полацкай Нізіне; аднак яе правы бераг высокі і сухі, а гэта паказуе, што гэтую раку трэба лічыць паўночнаю граніцаю даўнейшага лядавіковага возера і цяперашняе Полацкае Нізіны. Прыток Дрысы Сволна зьвязаны каналам з Асьвейскім возерам, а вазёрнамі пратокамі - з воз. Себежскім; па ім сплаўляецца шмат лесу.

З усіх прытокаў Дзьвіны судаходныя толькі Мяжа, Каспля і Вула.

На поўнач ад вадазборніку Дзьвіны праз нявысокі вададзел ляжаць падзеленые між сабою Віцебска - Невельскай Градою вадазборнікі рэк Ловаці і Вялікае. Беларусы жывуць па верхніх частках гэтых вадазбэрнікаў. Пачынаюцца абедзьве ракі паміж узгоркаў і вазёраў нашага морэннага краю, а ўпадаюць Ловаць праз воз. Ільмень і р. Волхаў, а рака Вялікая праз Пскоўскае возера і р. Нарову - ў Фінскую Затоку Балтыцкага Мора. Ў старыя часы па першай ішоў вадзяны шлях у Ноўгарад, па другой у Пскоў, а далей і па аднэй і па другой - у мора; абодвы шлях і мусіць былі часткамі меўшага гэткае нажнае тады значэньне вялікага вадзянога шлях у "з Варагаў у Грэкі". Далей на паўдня гэты апошні шлях пераходзіў на прытокі Дзьвіны, на самую Дзьвіну і яшчэ далей - у сыстэму Дняпра, па якому варажскія чаўны даплывалі да Чорнага мора і Візaнтыі. Цяпер аб гэтым шлях у засталіся толькі гістарычныя успаміны. Аднак і нядаўна былі праекты, каб злучыць каналам р. Ловаць з прытокам Дзьвіны Вобальлю, што можна было-б лёгка зрабіць, бо абедзьве ракі вельмі блізка адна да аднае падыходзяць.

Урэшце на паўночным усходзе мяжа Беларусі на працягу некалькіх дзесяткаў вёрст ідзе правым берагам верхняе Волгі, найбольшае ракі Маскоўшчыны і ўсяе Эўропы. Беларусы, дайшоўшы да Волгі, разсяліліся па яе невялікім правым прытокам р. Моладому Туду і р. Жукопе, якія выцякаюць з Вокаўскага Лесу. Таксама з Вокаўскага Лесу, з Ельнінскага Вузла выцякае яшчэ адна рака сыстэмы Волгі - Вугра, прыток Окі. Вадазбоpнік Волгі займае нязначную частку беларускага прастору; дзякуючы досіць высокаму вададзелу дый, відаць, і гістарычным прычынам каналы ня зьвязуюць яго з іншымі вадазборнікамі Белapycі.

§ 20. ГІСТАРЫЧНАЕ ЗНАЧЭНЬНЕ РЭКАЎ.

У старадаўныя часы ўвесь наш край быў пакрыты непраходнымі балоцістымі лясамі - пушчамі. Вельмі многа трэба было траціць часу і працы, каб праз тую нетру пралажыць х оць якую-такую дарожку. Дзеля гэтага людзі пераяжджалі з аднаго мейсца ў другое па рэках і наагул - вадою. Гэта была лёгкая і хуткая дарога. Ня йначай-жа, як па рэках перавозілі і ўсе тавары. На берагох рэк будавалі месты, а ў іх на рынках ішоў торг, мена тавараў. Можна сказаць, што ўсё жыцьцё нашых продкаў адбывалася каля рэк і на рэках, на гэтых вадзяных шляхох.