Старонка:Географія Беларусі.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

творыцца цэлы рад забораў ды парогаў. Высокія прыгожыя барагі Дзьвіны (рыс. 12), зложаныя тут з глінаў ды вапенных пяшчанікаў, густа засеяныя морэнным каменьнем, паабрасталі лесам, або пакрыты ўраджайнымі палямі. Ваколіцы Краслаўкі адзначаюцца вялікаю прыгожасьцяю.

Падыходзячы да Дзьвінску, Дзьвіна прыймае выгляд вялікае, шырокае і многаводнае ракі. Ад Дзьвінску ж і пачынаецца найбольш жывы рух па рацэ ўніз, а шмат судзінаў, што падыймаюцца ўверх па рацэ, ў Дзвінску перагружаюць тавар на чыгункі; гэта моцна павялічуе гандлёвае значэньне Дзьвінску.

Ніжняе цячэньне Дзьвіны знаходзіцца ўжо ў прасторах Латвіі. Пераваліўшыся праз парогі каля Ілукштаў, на самай мяжы Беларускага прастору, ды праз асабліва вялікія і небясьпечныя парогі каля Крэйцбургу і Якобштату (Перакорыш) Дзьвіна каля м. Рыгі некалькімі рукавамі ўпадае ў Рыжскую Затоку.

Агульная даўжыня Дзьвіны - 920 верст; з гэтага ліку каля 600 вёрст цячэ Дзьвіна па Беларусі. Як ужо адзначана, судаходняю яна робіцца ад вусьця р. Мяжы. Вясною судзіны сплаўляюцца па Дзьвіне навет ад вусьця р. Таропы, што ляжыць крых у ніжэй Веражунскіх парогаў. За тое ў летку большыя судзіны падыймаюцца ўверх па рацэ толькі да Дьвінску, а там павінны перагружаць тавары на чыгунку. Агульны характар Дзьвіны, асабліва-ж яе камяністаць і парожыстасьць, робіць шмат перашкод судаходзтву па ёй. Ня гледзячы на гэта ў мінуўшчыне Дзьвіна была адным з важнейшых вадзяных щляхоў, якія злучалі Эўропу з Усходам; у наш час таксама пры ўсёй конкурэнцыі чыгунак судаходзтва па Дзьвіне досіць разьвітае; а пры належным выпраўленьні берагоў і дна ракі, пры яе ўрэгуляваньні, што пэўне будзе зроблена ў недалёкай будучыне, значэньне Дзьвіны, як вадзянога шлях у зьвязуючага з морам паўночную і ўсходнюю Беларусь будзе вялізарнае. З непаравых судзінаў найбольш ходзяць па Дзьвіне невялікія лайбы. Даўней шмат хадзіла вялізарных стругоў; звыйчайна яны толькі сплаўляліся ўніз і ў Рызе прадаваліся на дровы. Параходы ходзяць ад Вяліжа ўніз аж да самага Дзьвінску. Бярэзінскім каналам Дзьвіна праз р. Вулу, Лепельскае возера ды р. Эсу злучаная з сыстэмаю р. Бярэзіны. Важнейшыя прыстані на Дзьвіне: Вяліж, Сураж, Віцебск, Бешанковічы, Полацак і Дзьвінск, ды Лепель на Бярэзінскім канале, Парэчча на Касплі, а Белы на р. Вобшы, прытоку Мяжы.

З прытокаў Дзьвіны адзначым: правыя - Т ароп а, Усьвят, Вобаль, Полата і Дрыса, левыя - Мяжа, Каспля, Вула і Дзісенка. У большасьці гэта невялікія рэчкі, выцякаючыя з вазёраў морэннага краю і выносячыя іхнія воды ў Дзьвіну. Віцебска-Невельская Града, ды іншыя ўзгор'і, падыходзячы досіць блізка да Дзьвіны, не дазваляюць ей мець вялікія прытокі. Найбольшым з прытокаў Дзьвіны ёсьць р. Мяжа, якая з упадаючай у яе Вобшая цякуць па глухой, лясістай краіне на захад ад Вокаўскага Лесу. З прычыны багацьця гэтае краіны лясамі сплаў лесу па абедзьвем рэкам надта вялікі. Каспля выцякае з досіць значнага Касплінскага возера, якое ляжыць сярод Смаленскае Морэны. Па ей таксама, як і па р. Мяжы, з прычыны адсутнасьці у паўночнай Смаленшчыне чыгунак, ідзець досіць жыв рух непаравых судзінаў. Р. Дзісенка цікавая тым, што кірунак яе бегу блізка што процілежны бегу самое Дзьвіны. Верхняе яе цячэньне