Старонка:Географія Беларусі.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мінуўшы Веражунскія парогі Дзьвіна робіцца сплаўнаю ракою. Нейкі час яна плыве па даўгой ды шырокай лагчыне, некалісь, відаць, занятай возерам ці можа радам вазёраў, вельмі шырака разьліваецца і робіць уражаньне вялікае ракі, а яе берагі пакрытыя заліўнымі сенажацямі. Пасьля берагі яе звужаюцца.

Ад вусьця р. Мяжы на Дзьвіне пачынаецца судаходзтва. У гэтай судаходнай часьці верхняе Дзьвіны найбольшыя парогі: каля Вяліжу (Пушкарскія) ды вёрст 20 вышэй Віцебску (Руба, Капачы і ін.). Апошнія парогі цягнуцца па рацэ на якіх 15 вёрст. Стварыліся яны, відаць, дзякуючы нейкаму выгінаньню ў гэтым мейсцы старых (дэвонскіх) пластоў, дзеля чаго рака, размыўшы ля давіковыя пласты, ўразаецца ў цьвярдыя долёміты. Ня могучы іх адразу перапілаваць, Дзьвіна ля в. Руба марудна падыймаецца на перагараджуючы яе каменны вал, а пераплыўшы праз яго, з вялікаю скорэсьцяю спадае ўніз; творыцца тут быццам невялічкі вадапад. Толькі ў адным мейсцы сярод ракі вада здалела прарэзаць сабе глыбокі, але вузкі ход праз парогі тут ляціць яна з шалёнаю скорасьцяю.

Іншыя парогі больш перапілаваныя і там вада цячэ спакайней. У даўнейшыя часы, калі вышэйапісаны вал быў яшчэ не перапілаваны, на мейсцы цяперашніх парогаў, відаць, быў цэлы рад большых і меншых вадападаў; гэта былі часы моладасьці ракі Дзьвіны. Цяпер яна, што раз то больш размываючы свае дно, робіцца спакайнейшаю. Ўсё ж парогі, аб якіх была мова, і цяпер яшчэ моцна перашкаджаюць судаходзтву.

Верхняя Дзьвіна прыймае шмат невялікіх прытокаў, па якім у яе цякуць воды лясістага ды багатага вазёрамі паўночнага ўсходу Беларусі. Найбольш дадаюць ей сілы і павагі яе левыя судаходныя прытокі Мяжа і Каспля. Пад Віцебскам ужо шырыня Дзьвіны каля 50 саж., а пад Полацкам – да 120 саж. Прамінуўшы Віцебск Дзьвіна пакрысе спускаецца на Полацкую Нізіну. Пад м. Бешанковічамі яна заламуецца ды цячэ адгэтуль ужо на паўночны захад. Крыху ніжэй гэтага залому ў Дзьвіну ўпадае р. Вула; гэтая рэчка плыве па дне лядавіковае даліны, якою сьцякала ў Бярэзіну Дняпроўскую ды ў Палескае возера вада і Полацкага лядавіковага возера.

Прамінуўшы парогі, што пад Віцебскам, Дзьвіна плыве шмат спакайней сярод берагоў, зложаных з лядавіковых пяскоў ды чырвонае гліны, часамі досіць высокіх і стромкіх. Каменьня у рацэ мала, парогаў саўсім няма, за тое шмат мялізнаў. Мяйсцамі да яе берагоў падыходзяць морэнныя грады і робяць краявід весялейшым.

Ад вусьця р. Дзісенкі пачынаецца йзноў парожыстая частка Дзьвіны. Каля самага места Дзісны на рацэ ёсьць досіць трудны для плаваньня і небясьпечны парог; у гэтым мейсцы якраз Дзьвіна спускаецца ў найглыбейшую частку Полацкае Нізіны і яе дно завалена каменьнем, праз якое, разьбіваючыся, з шумам і вельмі хутка бяжыць вада. Далей Дзьвіна пэўны час плыве спакойна па пяшчаным дне.

Прамінуўшы вусьце р. Дрысы Дзьвіна выходзіць з Полацкае Нізіны і перасякае Дзьвінскае Ўзгор'е. Дно яе ізноў робіцца цьвярдым ды камяністым; часта яно бывае зложанае з старадаўніх вапенных і даламі тавых пластоў, якія твораць на рацэ ў мейсцы яе пералому праз узгор'е групу К расла ўскіх парогаў. На працягу бязмала 20 вёрст рака скрозь закідана каменьмем і на ей