Старонка:Географія Беларусі.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Правыя, беларускія прытокі Бугу і Нарві, зьбіраючы свае воды з балоцістых лясоў, балотаў і вазёраў хаця і дзеляцца на рукавы, застаюцца аднак глыбокімі, многаводнымі і прыдатнымі да судаходзтва. Два з іх - Бабёр (з сваім прытокам Нетаю) і Мухавец уваходзяць у сыстэмы каналаў: першы - Аўгустоўскага, а другі - Каралеўскага.

__________

Вадаз борнік Дзьвіны, большая частка якога належыць Беларусі, а меншая - да Латвіі, мае выгляд досіць даўгое, але няшырокае паласы;

Рыс. 29. Дзьвіна пад Віцебскам.

тлумачыцца гэта тым, што Дзьвіна ня мае значных прытокаў, як Дняпро, або Неман. Дзвіна (рыс. 29) пачынаецца на паўночнай мяжы Беларусі. Невялікаю ручаінкаю выцякае яна з воз. Дзьвінца, ды праз некалькі вёрст ізноў упадае у вялікае воз. Жадзеньне (Ахват); абодвы вазёры ляжаць на заходніх спадах Вокаўскага Лесу і Валдайскіх Гораў; з воз. Жадзньня Дзьвіна вых одзіць ужо досіць значнаю ракою (8 саж. шырыні) з высокімі прыгожымі берагамі. Ў сваім верхнім цячэньні Дзьвіна кіруецца на паўдня, пазьней-жа - на паўднёвы захад. Мае яна тут значны спад, хутка цячэ, скатуючыся з узвышша і перакопуе наскрозь няглыбокія тут лядавіковыя пласты, ды навет уразаецца глыбей, у старыя геолёгічныя[1] пласты, адкрываючы часамі значныя мінэральныя багацьці. Цячэ яна тут у глыбокай даліне; лясістыя берагі яе высокімі вапеннымі ды даламітавымі скаламі падыймаюцца над далінаю ракі. Каля вёскі Веражуня ёсьць скала 60 саж. вышынёю; там-жа на рацэ ёсьць парогі. Наагул дно Дзьвіны у верхнім цячэньні няроўнае, цьвярдое, закіданае каменьнямі, якія робяць на рацэ г. зв. заборы; а часта спатыкаюцца і досіць значныя парой, створаныя старымі геолёгічнымі скаламі[2].

  1. Дэвонскае ды вуглявое эпохаў
  2. Дэвонскімі