Старонка:Географія Беларусі.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нарач, што, прабіваючыся праз узгор`і, ў сваіх стромкіх берагох нясе да Вяльлі воды вялікага возера Нарачы; р. Жаймяну, праз якую злучаюцца з Вяльлёю шмат вазёраў, ляжачых у морэнай краіне каля Сьвянцянаў, ды р. Вялейку, пры ўпадзе якое ў Вяльлю ляжыць Вільня.

__________

На паўднёвы захад ад вадазборніка Нёмна ляжыць вадазборнік Бугу, прытока Віслы; частка вярхоўяў гэтага вадазборніка заселеная беларусамі. Належыць да яго менш, як 1/10 частка ўсяго прастору Беларусі (каля 20 тыс. кв. вёрст). Значэньне яго для Беларусі, аднак, не малое. Тут ля жыць і Беласток, і Белавежская пушча, і важнейшыя нашыя каналы.

Буг пачынаецца ў украінскай Галічыне, а ўпадае ў Віслу ўжо ў Польшчы. Толькі нёйкаю часткаю свайго сярэдняга цячэньня (каля 170 в.) датыкаецца ён Беларускае зямлі, плывучы па яе зах одняй мяжы. Яго даліна тут шырокая, але няглыбокая і часта, асабліва на паўдня ад Берасьця, моцна забалочаная. Вы гінаючыся ў шырокія лукі плыве ён па безгранічнай падляскай раўніне паміж зялёных сенажацяў, праз цёмныя гаі ды лясы. На поўнач ад Берасьця яго берагі падыймаюцца і робяцца сушэйшымі. На высокім правым беразе Бугу пабудавалася шмат вёсак, ды найдалей на захад высунутыя нашыя старыя месты і мястэчкі, як прыкл. Драгічын.

Правыя прытокі Бугу, ляжачыя ў Беларусі, Нарва, Нурэц і Мухавец, ды прыток Нарві Бабёр маюць выгляд тыповых нізінных балотных рэкаў, асабліва Нарва і Бабёр. Сонна цякуць гэтыя рэкі па шырачэнным, але плоскім лядавіковым далінам, далека навокала сябе забалочуючы суседнія раўніны ды робячы гэтым свае берагі няпрыступнымі.

Нарва, пачаўшыся і даўгі час плывучы сярод Белавежскае Пушчы , прыймае ў сябё шмат багатых на ваду лясных рэчак і такім спосабам робіцца значнаю ракою. Да Беларусі Нарва належыць толькі сваім верхнім цячэньнем; ніжняе-ж яе цячэньне знаходзіцца ўжо ў межах Польшчы. Па свайму характеру гэтыя дзьве часткі ракі саўсім адна да аднае непадобныя. Беларуская Нарва (да вусьця Бабра) цячэ павольна па абшырнай балоцістай нізіне сярод бязьмежных лазовых зарасьнікаў, падмоклых лясоў і сенажацяў. Дзеліцца яна тут на множства рукавоў, на яе ўзьбярэжжах параскіданы невялічкія вазяркі, пазарастаўшыя чаротам, сітнікам, вадзяною мятаю і г. д. Каля вусьця Бабра гэтыя балоцістыя прасторы разыходзяцца ўжо на дзесяткі вёрст, і твораць натуральную беларуска - польскую мяжу.

Увайшоўшы ў Польшчу Нарва замыкаецца ў вузкой даліне і нысокімі і сухімі берагамі, навет ня прыпамінаючымі таго балотнага раздольля, якое мае рака у Беларусі [1].

Уздоўж прытока Нарві Бабра, які сьцягуе ваду з Аўгустоўскае Пушчы, ды вазёраў Сувальшчыны, ляжыць яшчэ шырэйшы паяс няпрыступных балотаў. Характар берагоў Нарві і Бабра робіць іх вельмі важнымі натуральнымі межамі Беларусі з Захаду; ў значнай сваёй частцы яны й плывуць па этнографічнай мяжы Беларусі.

  1. Rehman. Nіzowa Роlskа.