Старонка:Географія Беларусі.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навокала яе ў форме падковы. Вяльля выцякае з Менскага узгор'я ў Барысаўскім пав., каля в. Шылінцы (на поўдня ад Докшыцаў). Верхняя Вяльля аж да Смаргоняў цячэ па лядавiковай далiне, у балоцiстых берагох, сярод шырокiх пяшчаных i лясiстых прастораў. Дно яе тут часта бывае грузкае, заваленае карчамi, а шырыня дах одзiць да 15 саж. Недаходзячы м. Вялейкi, Вяльля прыймае з правага боку досiць значны прыток р. Сэрвач[1] i робiцца глыбокаю i шырокаю (18 саж.) ракою. Прaвы бераг яе робiцца вышэйшым, пяшчаным, на iм досiць густа пабудавалiся вёскi; левы-ж пакрыты вялiзнымi балотнымi сенажацямi, пасярод якiх параскiданы паадзiнокiя дубы. Нiжэй Вялейкi плыве Вяльля сярод досiць значных балотаў, выходзячы з якiх зьмяняе свой пачатковы паўднёва- заходнi кiрунак - на паўночна - заходнi. Разам з тым яна пакiдае лядавiковую далiну, якая i далей кiруецца на паўднёвы захад, ды перасекшы ўзгор'е трапляе ў вадазборнiк Бярэзанi Нёманскае; гэта апошняя рака выкарыcтye лядавiковую далiну i цячэ па ей аж да ўтоку ў Нёман.

А Вяльля тым часам ад Смаргоняў пракопуе сабе сваю ўласную, досiць глыбокую, але вузкую далiну сярод узгор'яў, якiя тут падыходзяць часамi да самых яе берагоў, робячы iх высокiмi (да 35 саж. над вадою, як прыкл. каля м. Жодзiшак), ды стромкімі. Ня гледзячы на гэта берагi Вяльлi тут найбольш пяшчаныя, мяйсцамi толькi глiнiстыя; яны застаюцца стромкiмi i мала абсыюцца толькi дзякуючы вiльготнасьцi нашага клiмату. Дно Вяльлi тут засеяна каменьнямi ўсякае вялiчынi, а навет парогамi, з якiх найбольшы- Прывiтальня , i гэта ёсьць паважнаю перашкодаю судах одзтву, якое пасьля прачысткi ракi былоб магчымым прынамсi ад вусьця Сэрвача. Шырыня Вяльлi ў сярэднiм цячэньнi ўжо досiць значная; пад Вiльняю прыкл. яна даходзiць да 45 саж. Пад Вiльняю берагi Вяльлi асаблiва прыгожыя; тут яе няшырокую далiну акружаюць высокiя, стромкiя горы, часамi н авет няпрыступныя скалы, часта пакрытыя густым лесам ды закiданыя рознае вялiчынi каменьнем. Нiжэй Bільнi Вяльля, выйшаўшы з Панарскіх цясьнiнаў, значна шырэе (даходзiць да 130 саж.), а яе берагі ад Кернава робяцца нiжэйшымi i пяшчанымi. Пад Коўнаю Вяльля ўлiваецца ў Нёман.

Як бачым, цячэньне i, асаблiва, берагi Вяльлi па свайму характару дзеляцца на тры часткi; адрозьнююць: верхнюю Вяльлю балотную, сярэднюю - камянiстую i нiжнюю пяшчаную.

Агульная даўжыня Вяльлi 430 вёрст. Лiчыцца яна судаходнаю ад м. Вялейкi. Спробы наладзiць шырэйшы параходны рух па Вяльле не ўдалiся зза яе невялiкае глыбiнi i асаблiва дзеля водных каменьняў. У 1851 годзе была навет створана спэцыяльная параходная кампанiя, але i яе стараньнi не далi рэзультатаў; першы параход быў падняўся з Вiльнi да Вялейкi ў часе веснавога разводзьдзя, аднак, як вада спала, ён ужо ня мог навет вярнуцца назад у Вiльню. Цяпер па Вяльлi ходзяць параходы толькi па невялiчкiм кавалку ракi каля Вiльнi. Затое па Вяльлі сплаўляецца шмат лесу плытамi.

З прытокаў Вяльлi варта адзначыць: Сэрвач, якi плыве ў шырокай лялавiковай далiне сярод вялiкiх балотаў (Габскiя балоты), што ляжаць на спадах Сьвянцянска - Докшыцкае морэны; многаводную, сплаўную р. Ільлю; р.

  1. Есьць яшчэ адзін Сэрвач; плыве ён па Наваградчыне i ўпядае ў Нёман