Старонка:Географія Беларусі.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

недалёка ад Менску на Менскім узгор'і, але х утка трапляе ў Палесьсе, якое якраз уздоўж яго вадэзборніка асабліва далека языком высоўвуецца ад вялікага палескага возера. Спад Птыча досіць значны, як на палескую раку. Судах одзтва па ім блізка што не адбываецца. Ясельда з Пінаю абыймаюць з двох бакоў Загародзьдзе. Ясельда злучан а Агінскім каналам з Шчараю, прытокам Нёмна, а Піна - Каралеўскім каналам з Мухаўцом, прытокам Бугу. Наагул большая часьць успомненых прытокаў Прыпяці судаходная, па Стыру-ж, Стаходу, Гарыні і Ясельдзе ходзяць параходы. Ў варунках палескага бездарожжа гэта надае ім вялізарнае значэньне: толькі па гэтых рэках жыхары Палесься могуць рэгулярна зносіцца з сьветам.

Левы прыток Дняпра, Сож, пачынаецца пад самым Смаленкам, некалькі вёрст на паўдня ад яго. Скатуючыся з Дняпроўскага ўзгор'я верх ні Сож хутка цячэ ў досіць глыбокай даліне; берагі даліны стромкія, зрэзаныя ярамі. Сярэдні Сож цячэ ў шырoкaй (да 4-х вёрст), крых у балоцістай даліне. Ніжні-ж Сож узыходзіць на Палескую Нізіну і пакрысе набывае прыметы палескіх рэк; бег яго робіцца цішэйшым, берагі - Нізкімі, а часам і балоцістымі, сярод ракі зьяўляецца ўсё больш астравоў і мялізнаў. Шырыня ракі ўзрастае да 70 - 100 саж. і яна дзеліцца на рукавы. Адным словам, паўтараюцца, толькі ў меншым разьмеры, тыя самыя зьмены, праз якія пераходзіць цячэньне Дняпра.

Агульная даўжыня Сожа 552 вёрсты, ад м. Крычава ён робіцца судаходным, а ад м. Прапойску - ходзяць па ім і параходы. Моцна перашкаджаюць судаходзтву па Сожу - мялізны. Важнейшыя прыстані на Сожы Крычаў, Чэрыкаў, Прапоиск, Ветка і асабліва Гомель. Пад Лоевам Сож упадае ў Дняпро значна павялічуючы яго воды.

Важнейшыя прытокі Сожа: Асьцёр, Беседзь ды Іпуць, таксама, як і сам Сож, выцякаюць з Дняпроўскага ўзгор'я. Гэта досіць вялікія рэкі, па якім сплаўляецца шмат дрэва з глух іх закуткаў Раданскае Нізіны і суседніх краінаў. Сіла цячэньня р. Іпуці апроч таго недалёка ад яе вусьця выкарыстана Добрушскімі фабрыкамі; дзеля гэтае мэты шырокая рака перагароджана грэбляю (рыс. 25). Разам з сваімі прытокамі Сож абвадняе значны прастор паўднёва - ўсходняе Беларусі і ў гэтай краіне, саўсім нямаючай чыгунак, ёсьць дужа важным шляхам. Дзясна, найбольшы з усіх Дняпровых прытокаў (936 в. даўжыні), выцякае з Ельнінскага Вузла і хутка трапляе на ўсходнюю мяжу Беларусі; ўздоўж гэтае мяжы цячэ яна каля 250 вёрст, дзелячы Беларусь уперад ад Маскоўшчыны, а далей ад Украіны. Цячэ яна тут шырокаю далінаю. Правы, беларускі, бераг яе - высокі, з багатаю гляістаю зямлёю, густа заселены. На ім пабудаваліся месты Бранск і Трубчаўск. Левы бераг нізкі, пяшчаны і лясісты. Штогод Дзясна залівае яго на дзесятак вёрст сваімі грознымі разводзьдзямі. Звычайна- ж шырыня Дзясны каля 70 саж. Ад Бранску яна робіцца судаходнаю, а вышэй Бранску часта бывае запруджаная бярвеньнем, якое па ей сплaўляюць розсыпам. З беларускіх прытокаў Дзясны варта адзначыць рэкі лесастэпу Сноўі Судасьць. Ніжняе цячэньне Дзясны належыць ужо саўсім да Ўкраіны на поўнач (Ігуменскае палесьсе). Тут, як ужо ўспаміналася, было даўней асобнае лядавіковае возера, аддзеленае з паўдня Наваградзкім Гарбом. Калі мы цяпер абвядзем на карце вадазборнік Дняпра, дык пабачым, што вадою Дняпра і яго прытокаў жывіцца ўся паўднёва - ўсходняя палавіна Беларусі. Паўночную і Заходнюю Беларусь займаюць вадазборнікі Нёмна і Дзьвіны.