Старонка:Географія Беларусі.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёгка выступае з гэтых берагоў, затапляе акалічныя балоты ды прабівае сярод іх новыя карыты для сваіх рукавоў. Асабліва рэзка такі характар ракі выступае на паўдня ад Пінску, на прасторах вышэйапісанага Зарэчча. Тут Прыпяць прыймае цэлы рад вялікіх прытокаў і становіцца магутнаю шырокаю ракою, але яе балотны характар не зьмяняецца, а навет павялічуецца.

Ад Пінску Прыпяць робіцца судаходнаю: ходзяць па ей тут і ужо значныя судзіны і параходы. Плаваньню па Прыпяці найбольш перашкаджаюць карчы і калоды, якіх шмат спатыкаецца ў карыце гэтае балотнае ракі, а таксама мялізны; затое перашкаджаючых плаваньню парогаў на Прыпяці няма. Каля вусьця р. Гарыні Прыпяць перасякае вельмі нязначны парог, але ад яго ўсяго знаку толькі, што на рацэ робіцца больш астравоў, а берагі робяцца крыху сушэйшымі, ды абрастаюць дрэвамі. Гэткі х арактар рака мае аж да Петрыкава. Далей, падыходзячы да Мазырскага Ўзвышша, яна мае берагі значна вышэйшыя і сухія. А прабіваючыся праз гэтае ўзвышшо пад Мазыром Прыпяць мае дужа высокі стромкі правы бераг, які падыймаецца над вадою бяз мала на 50 саж.

Мінуўшы Мазырскае ўзвышшо Прыпяць ізноў разьліваецца па нізіне і збліжаючыся да Дняпра, дзеліцца на множства рукавоў, як і, сам Дняпро ў гэтым мейсцы. Шырыня ніжняе Прыпяці даходзіць да 200 саж. У веснавое-ж разводзьдзе яна разьліваецца на 10 - 15 вёрст. Вады ў ёй тады бывае гэтулькі, што параходы могуць хадзіць па тых мяйсцох, дзе ўлетку аралі ці касілі. Варта заўважыць, што веснавое разводзьдзе на Прыпяці дзеля таго яшчэ бывае асабліва значным, што вярхоўі яё паўднёвых прытокаў ранёй аслабаняюцца ад лёду, чым сама рака, дзеля чаго як рушыць лёд на Прыпяці у яе трапляе адразу масса затрыманае лёдам вады і рака шырака разьліваецца па палескай нізіне.

Апроч свайго цікавага прыроднага х арактару Прыпяць мае дужа важнае экономічнае значэньне, як вадзяны шлях. Яе прытокі Ясельда і Піна злучаныя каналамі з рачнымі сыстэмамі Віслы і Нёмна. Гэта надае Прыпяці шырэйшае значэньне ўжо міжнароднага вадзянога шляху. Праз яе злучаюцца вадазборнікі Чорнага мора і Балтыцкага, збажжавыя ўкраінскія стэпы ды багатая лесам паўднёвая Беларусь з Заходняю Эўропаю, якая патрабуе і нашага лесу і ўкраінскага хлеба. Важнейшыя прыстані на Прыпяці - Пінск, Тураў, Петрыкаў і Мазыр, дый яшчэ Давыд - Гарадок на прытоку Прыпяці Гарыні.

З правага боку Прыпяць прыймае прытокі: Стаход, Стыр, Гарынь, Вубарць і Славечну. Першыя тры - гэта вялікія судаходныя рэкі; пачынаюцца яны на Валынскім узвышшы, дзеля чаго іх верхняе цячэньне хуткое, берагі высокія і сухія. Трапляючы-ж на прасторы Палескае нізіны гэтыя рэкі саўсім зьмяняюць свой характар, сьцішаюць бег і робяцца палескімі рэкамі; зразумела, што пры гэтым з іх асядае шмат скаламучанага ў вадзе матар'ялу, які яны прынесьлі з узвышша. Рэкі Стаход і Стыр іграюць важную роль у стварэньні балотаў Зарэчча і наагул у сваім ніжнім цячэньні вызначаюцца асабліва дзікім, балотным характарам. Вубарць і Славечна на ўсім сваім працягу застаюцца тыповымі, палескімі рэкамі. Левыя прытокі - Ясельда (яе прыток - Піна), Лань, Слvч і Птыч пачынаюцца на розных беларускіх узвышшах і таксама рэзка дзеляцца на дзьве часткі - ўзвышшовую і палескую. З усіх іх найбольшы - Птыч; пачынаецца ён