Старонка:Географія Беларусі.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але вясною і ў часе паводак яна моцна разьліваецца і затапляе частку места, прыпамінаючы, відаць, часы лепшае свае мінуўшчыны. Ў сваім ніжнім цячэньні Сьвіслач плыве па палескай мяйсцовасьці; тут даўней, відаць, было лядавіковае возера, што займала паўднёвую частку Ігуменскага пав. У гэтае возера ўпадала Сьвіслач, а можа й сама Бярэзіна.

Прыпяць (рыс. 24) пачынаецца сярод вялікіх палескіх вазёраў, што ляжаць недалёка ад Бугу, на паўдня ад Берасьця. На ўсім сваім працягу (каля 600 в.) ёсьць яна найбольш тыповаю балотнаю ракою ў Эўропе і агульна ведама па сваей някранутасьці й дзікасьці. Прычынаю гэткага характару Прыпяці ёсць перад усім яе дужа малы спад; у верхнім цячэньні Прыпяці агульны схілак Палескае катліны на ўсход яшчэ ня вельмі выразны, дзеля чаго цячэ Прыпяць дужа павольна і сонна. Ўжо недалёка ад пачатку на Прыпяці зьяўляюцца астраўкі, створаныя з чорнае, грузкае зямлі ды пазарастаўшыя ўлетку буйнымі балотнымі расьлінамі. Чым больш расьце рака, чым больш прыймае ў сябе прытокаў, якія прыносяць у яе з акружаючых узвышшаў шмат вады і шмат размытага ёю матар'ялу, тым астравоў ды мялізнаў робіцца ўсё больш. Рака распаўзаецца лічнымі рукавамі па акружаючых балотах. Рукавы гэтыя часта маюць свае назовы, так што сярод іх мяйсцамі траціцца навет імя самое Прыпяці, а ўжываюцца замест яго іменьні

Рыс. 24. Р. Прыпяць ля Турава.

яе рукавоў (Парок, Струмень). Да таго-ж рукавы Прыпяці ня маюць пэўнага карыта, а ні пэўных берагоў; яны выгінаюцца сярод берагоў, якія рака сама сабе стварыла з асадаў, укладаючы гэтыя асады грэблямі ўздоўж свайго цячэньня, або з рачных траваў, забалочуюць мяйсцовасьць на дзесяткі вёрст навокала. Рака