Старонка:Географія Беларусі.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяжы Беларусі. Зьбягаючыя да Дняпра з суседніх балотаў прытокі значна яго павялічуюць (рис. 22) і каля Дарагабужу Дняпро ўжо робіцца судах однаю ракою для малых судзінаў. Недалёка ад Дарагабужу ён крута заварачуецца і пачынае цекці на захад; адразу-ж яму прыходзіцца перарэзаць уззышшо Вокаўскага Лесу, дзеля чаго даліна яго робіцца вузкою (ўсяго на 1/2 вярсты), а берагі, асабліва левы, становяцца высокімі і стромкімі. Хутка аднак Дняпро трапляе ў шырокую лагчыну паміж Смаленскім і Дняпрэўскім узгор'ямі; ад вусьця р. Вопі аж да Смаленску цячэ ён па шырокай балоцістай даліне і мае дужа няроўную глыбіню, шго перашкаджае судаходству. Але ад Смаленску Дняпро, падыйшоўшы да самага краю ўзгор'я, ізноў трапляе ў вузкую дапіну, і яго левы берег робіццa высокім, мяйсцамі скалістымі дужа прыгожым на выгляд, як прыкл. каля самага места Смаленску. Недалёка ад Воршы, каля в. Кабллякі, Дняпро такі перарываецца праз узгор'е, што ўвесь час ня пускала яго цякці на паўдня. Тут на ім творацца ўспамінаныя вышэй Кабяляцкія парогі (зложаныя з дэвонскіх вапнякоў і пяшчанікаў). Адгэтуль Дняпро ўжо цячэ ўвесь час на паўдня; але яшчэ да Щклова, пераразаючы Дняпроўскае ўзгор'е, рака цячэ у цеснай даліне з высокімі стромкімі берагамі. Ніжэй даліна Дняпра пакрысе шырэе (рыс. 13).

Выйшаўшы з сьценаў узгор'я і трапіўшы на Раданскую раўніну Дняпро шырака разьліваецца. Ніжэй Магілёва ўзгоркі трапляюцца яшчэ часамі на левым беразе, а пасьля і саўсім счазаюць. Дняпро вялічавымі закрутамі ўецца па раўніне, сярод забалочаная ўжо свае даліны, прарэзанае старымі рэчышчамі ды вазяркамі, што маюць звычайна выгляд ветаха.

Ад вусьця р. Друці, берагі Дняпра пачынаюць прыймаць палескі выгляд. Ужо пад Жлобінам спатыкаецца Дняпро з першымі палескімі балотамі. Што раз іх робіцца больш. У гэтым мейсцы ў Дняпро ўліваецца Бярэзіна, першы вялікі ягоны прыток. Нясе яна з сабою вельмі многа вады і Дняпро адразу робіцца магутнаю многаводнаю ракою. Даліна яго даходзіць шырынёю да 5 вёрст, а судаходзтва павялічуецца ўдвая. Яшчэ большым робіцца Дняпро пасьля ўпадзеньня у яго з левага боку Сожа і ужо саўсім прыймае выгляд палескае ракі. Яго пакрываюць лічныя нізкія астраўкі. Рака дзеліцца на шмат рукавоў, выпускае далека ад сябе свае затокі. Чым бліжэй падыходзе Дняпро да Прыпяці, тым больш зьяўляецца навокала яго балотаў, вазераў, ды старых рэчышчаў. Урэшце пры вусьці Прыпяці значны прастор паміж абедзьвюма ракамі накрыты цэлым лябірынтам зьвязаных між сабою рачных рукавоў. Гэткім уваходзіць Дняпро ў межы Украіны. Тут ён каля Кіеву прыймае апошні свой вялікі прыток Дзясну, якая таксама шмат беларускае вады ў сабе нясе; ад яе упаду ўжо мала павялічуецца Дняпро аж да самага свайго вусьця. Ўсю сваю сілу і магутнасьць дастае Дняпро з беларускіх прастораў і папраўдзі можа быць называны - сынам Беларусі. Прабегшы тысячу вёрст па Ўкраіне, пераліўшыся праз вялікія парогі ніжэй Кацярынаслава, Дняпро падыходзіць да Чорнага Мора і ўліваецца ў яго праз свой ліман.

Хаця Дняпро судаходны ўжо ад Дарагабужу, але ў верхняй яго часьці, аж да Воршы, cyдaxoдзтва мае шмат перашкодаў, дзякуючы каменьням, парогам і мялізнам, і адбываецца найбольш у часы веснавога разводзьдзя. За тое ад Воршы ўстанаўляецца сталае і вельмі жывое судаходзтва ўніз па Дняпру аж да Магілёва; ходзяць тут і параходы. Ніжэй Магілёва рух на рацэ слабейшы, бо тут дно ракі не прачышчанае і ёсьць на ей асабліва шмат мялізнаў, праз якія іншы раз даводзіцца