Старонка:Географія Беларусі.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выцекшы з гэтага возера р. Панікля цячэ ўжо далей без пярэрвы і ўпадае у р. Мяжу (прыток Дзьвіны). Гэткіх рэчак на Вокаўскім Лесе ёсьць некалькі, а карставых зьявішчаў, пэўне, можна было-б, пашукаўшы, знайсьці там шмат. У канцы трэба адзначыць, што шмат якія з нашых рэкаў на працягу свайго цячэньня па некалькі разоў

Рыс. 22. Дняпро на ўсходняй мяж ы Беларусі, вышэй Дарагабужу

зьмяняюць свой характар, робячыся з горнае рэчкі - вялікаю нізіннаю, а то дык і палескаю ракою, ці наадварот. Асабліва цікава з гэтага боку Вяльля, аб якой будзе гутарка далей.

Пяройдзем цяпер да апісаньня паасобных рэкаў Беларусі.

§ 18. BAДAЗБОPHІK ЧОРНАГА МОРА.

Дняпро. Найвялікшая рака Беларусі, Дняпро, нале жыць да найвялікшых рэк і ўсяе Эўропы, сярод іх пасьля Волгі ды Дунаю займае Дняпро па сваей вялічыні трэцяе мейсца. Ўся яго даўжыни перавышае 2.000 вёрст, а вадазборнік Дняпра па свайму прастору бязмала у два разы перавышае прастор самое Беларусі. Да Беларусі належыць верхняя палавіна цэчэньня Дняпра, ніжняя-ж палавіна ляжыць ужо ў Украіне.

Дняпро пачынаецца на Вокаўскім Лесе, каля самае мя жы Беларусі. Выцякае ён каля в. Клецавае, Бельскага павету, і невялкае (вярсты 2 шырыні) імшары, якая ляжыць на мейсцы даўней тут быўшага возера, ды так і нззываецца "Імшара". Ляжыць гэтая мяйсцовасьць ў вельмі лясістай ды глухой ваколіцы, І досіць высака, як і ўвесь Вокаўскі Лес, пацнятай над роўнем мора. Спачатку Дняпро у відзе невялікае балотнае рэчкі ўецца па шырокай (да 3-х вёрст), мяйсцамі забалочанай даліне і цячэ, наагул кажучы, на паўдня якраз па ўсходняй