Старонка:Географія Беларусі.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

параходы на лінах перацягаваць. Часта пасажырскі рух тут улетку саўсім спыняецца. Затое ад вусьця Бярэзіны і пасажырскі і таварны рух моцна ўзрастаюць; тут судах одзтва ўжо адбываецца без вялікіх перашкодаў і пярэрваў. Значнейшыя беларускія прыстані на Дняпры вось якія: Смаленск, Дуброуна, Ворша, Копысь, Шклоў, Магілёў, Стары Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца і Лоеў.

Важнейшыя беларускія прытокі Дняпра: з правага боку - Воп, Хмосьць, Друць, Бярэзіна і Прыпяць; з левага - Сож і Дзясна.

Воп цячэ ля падножжа Вокаўскага Лесу. Яе шырокая даліна дзеліць Вокаўскі Лес ад Смаленскае морэны. Хмосьць - невялікая рака, прараз аючая Смаленскае ўзгор'е, якое у яе вярхоўях даходзіць найбольшае вышыні. Друць пачынаецца на спадах Дняпроўскага ўзгop'я на балоцістай раўніне і цячэ паралельна Дняпру па дне лядавіковае даліны. У ніжнім сваім цячэньні Друць пераразае малазначнае тут падняцьце Наваградзкага Гарба; берагі яе пры гэтым робяцца вышэйшымі і сухімі[1].

Бярэзіна (рыс. 23) выцякае з Менскага ўзгор'я, з тае яго часьці, якою яно злучаецца з Сьвянцянска - Докшыцкаю Морэнаю. Пачынаецца яна каля м. Докшыцаў; на пачатку мае хуткі бег і размывае сабе досіць глыбокую даліну. Гэтак скатуецца яна з узгор'я ў старую лядавіковую даліну, што йдзець з пад Лепеля (гл. вышэй); па гэтай даліне калісь воды Полацкага лядавіковага возера сьцякалі на паўдня ў Палескае возера. Лядавіковаю далінаю плыве Бяpэзіна аж да самага Палесься, да Бабруйску. Берагі яе тут звычайна досіць высокія, часамі вельмі стромкія, паабрастаўшыя лесам. Дзе-ня-дзе берагі ніжэюць і на іх зьяўляюцца балоты. Асабліаа балоцісты - пачатак лядазіковае даліны, там, дзе ў ей ляжыць воз. Пялік і р. Сэргуч, ўзаходзячая у сыстэму Бярэзінскага Каналу. Толькі ад Барысава па Бярэзіне адбываецца рэгулярнае судаходзтва, ды ходзяць навет і параходы, хаця з перарывамі ўлетку, бо на сярэдняй Бярэзіне трапляецца шмат мялізнаў, дый наагул яе карыта не прачышчанае і занядбанае. Перасекшы вышэй Бабруйска морэнную граду (Наваградзкі Горб) Бярэзіна трапляе на прасторы Палесься і цячэ па дне даўнейшага лядавіковага возера. Ведама, што ўвесь яе выгляд зьмяняецца. Бярэзіна робіцца палескаю ракою, якая ціх а цячэ ў нізкіх берагох сярод балотных нізінаў, дзеліцца на рукавы, мае на сабе шмат астравоў і г. д. Агульная даўжыня Бярэзіны - 590 вёрст; шырыня яе пад Барысавам - каля 20 саж., а ніжэй Бабруйску даходзіць 70 і больш сажняў. Бярэзіна мае дужа важн ае ваеннае і гандлёвае значэньне. Берагі яе шмат дзе блізка што няпрыступныя: або высокія і стромкія, або нізкія, пакрытыя непраходнымі балотамі ды лясамі. Бярэзіна мае досіць значную глыбіню, а зімою на ёй шмат незамярзаючых мейсцаў. Усё гэта робіць з яе значную перашкоду для рух у з западу на ўсход, ці наадварот. А дзеля таго, што якраз у гэтым кірунку няраз перасоўваліся па Беларусі значныя масы войска, дык Бярэзіна мела свае значэйьне ў ваеннай гісторыі Усходу Эўропы. Экономічнае значэньне Бярэзіны ў тым, што праз яе найлягчэй злучаюцца вадазборнікі Дняпра і Дзьвіны Бярэзінскім каналам, які цяпер, на жаль, закінуты і блізка таго што ня ўжываецца; з другога боку сам вадазборнік Бярэзіны вельмі багаты лесам, які ў значным ліку сплаўляецца па рацэ ўніз і ўверх па канале.

  1. гл. Wоllоsоwiсz.