Старонка:Географія Беларусі.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗЬДЗЕЛ III.

Абводненье Беларусі
___

§ 17. БЕЛАРУСКІЯ РЭКІ.

Беларусь абыймае верхнія часткі вадазборнікаў Дняпра, Нёмна і Дзьвіны; апроч таго да Беларусі належаць і часткі вaдaзборнікаў іншых рэк, як Віслы, Волгі і г. д. Большая частка гэтых рэк цячэ ў Балтыцкае мора, Дняпро- ж цячэ ў Чорнае мора. Вялікі эўропейскі вaдaдзел, які дзеліць вaдaзборнікі пaўночных і пaўднёвых морaў Эўропы, ў дaным выпaдку - Бaлтыцкaгa і Чорнaгa, прaходзіць прaз сярэдзіну Беларусі ў кірунку з паўночнага ўсходу на пaўднёвы захад і дзеліць Беларусь якраз блізка папалам. Прaходзіць ён у большасьці па вяршынам нашых узгор'яў, але далека не заўсёды; часта йдзець вaдaдзел па нізкім забалочаным раўнінам, як, прыкл., - паміж Бугам і Прыпяцяю. Наагул у Беларусі эўропэйскі вaдaдзел найбольш зьніжаецца; гэта дало магчымасьць аж у некалькіх мяйсцох перакапаць яго каналамі злучаючы гэткім чынам вадазборнікі Бaлтыцкaгa і Чорнага морaў.

Вадазборнік Волгі, якая плыве у Касьпійскае мора, захапляе толькі невялічкую частку беларускага прастору, так сама, як і вадазборнікі р. Ловаці ды р. Вялікае. Да таго-ж вададзелы паміж гэтымі рэкамі ды Дняпром і Дзьвіною наагул шмат вышэйшыя, чым галоўны эўропэйскі вaдaдзел, дый ідуць у значнай меры па мяжы Беларусі ці каля яе; гэта паказуе, што беларускі народ, разсяліўшыcя па вадазборніках Дняпра і Дзьвіны, дайшоў тут да сваіх натуральных межаў. З другога боку вышыня вададзелу не даець магчымасьці зьвязаць каналамі Волгу з нашымі рэкамі і яшчэ пабольшуе значэньне вададзелу, як натуральнае мяжы. Аднак у некаторых мяйсцох беларусы пераступаюць праз вададзельую мяжу і займаюць часткі вадазборнікаў чужых рэк, найбольш, подлуг свайго прызвычаю, вярхоўі гэтых рэк. Дый наагул, як бачым, беларусы, адціснутыя ад мора, пашыраліся на вярхоўі рэк, займалі вададзелы і вялікія іх вузлы.

Рэкі вельмі моцна ўплываюць на ўвесь характар прыроды краю і культуры народу, які той ці іншы край засяляе, і ў дaным выпадку палажэньне Беларусі на вададзельных вузлох моцна адбілася на гісторычнай долі беларускага народу, і ў пэўнай меры характарызуе прыроду Беларусі і яе культуру.

Ўсе важнейшыя рэкі Беларусі стварыліся не раней як ў лядавіковыя часы. Рэкі, якія істнавалі перад лядавіковаю эпох аю мелі іншы кірунак. Лядавікі пазасыпалі іх сваімі асадамі, а з другога боку папракопавалі глыбокія боразны - равы на паверхні зямлі; воды-ж таючых лядавікоў паразмывалі шырокія лядавіковыя даліны ў адложаным уперад морэнным матар'яле. Новыя рэкі пастараліся выкарыстаць і лядавіковыя даліны і боразны, але не заўсёды плывуць яны па іх дне. Найчасьцей сучасныя нам беларускія рэкі самі вышукваюць сабе